#цікавінкі
Гісторыя БНР за 7 хвілінаў!
Беларусі магло б не быць, калі раніцай 25 сакавіка не была абвешчаная БНР.
Расейскі сацыялісты карыстаюцца сітуацыяй і робяць Кастрычніцкую рэвалюцыю са згоды і пры падтрыманні немцаў. Гледзячы на суседзяў, і беларусы вырашаюць скарыстацца момантам і здзейсніць, падавалася б, фантастычную мару пра сваю краіну
Пры канцы 1917-га года ў Купалаўскім тэатры сабралася амаль 2000 беларусаў, каб прыдумаць, як займець уласную дэмакратычную дзяржаву. Там былі: настаўнікі, журналісты, сяляне, салдаты і нават землеўладальнікі.
Сядзелі яны так 12 дзён і спрачаліся – а як інакш, усё ж дэмакратыя! Адныя бачылі Беларусь расейскай вобласцю, іншыя – незалежнаю рэспублікай.
18 снежня 1917 года за поўнач стомленыя беларусы прыйшлі да кампрамісу: стварыць свой орган улады. Прагаласаваць за выпакутаванае рашэнне не паспелі: у тэатр уварваліся бальшавікі ды ўсіх павязалі. Наступныя два месяцы бальшавікі грамілі прабеларускія арганізацыі.
Тым не менш дэлегаты здолелі сабрацца яшчэ на шэраг паседжанняў і стварыць прадпарламент – Раду Усебеларускага з’езду (пазней – рада БНР).
Рада прыме дзве ўстаўныя граматы, якія абвяшчалі свабоду слова, друку, забастовак, сумлення – і раўнапраўе моваў усіх нацыянальнасцяў краіны.
Лясы, воды і нетры абвяшчаліся ўласнасцю БНР. Паўсюдна ўстанаўліваўся 8-гадзінны працоўны дзень.
Трэцюю ўстаўную грамату прынялі а 8-ай раніцы 25 сакавіка 1918 года. У гэты момант хтосьці з радных выкрыкнуў:
«Узыходзіць сонца незалежнай Беларусі!».
Гэтак была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі
Што было далей – глядзіце ў відэа.
https://www.youtube.com/watch?v=EZ4DEbVIMsU
Беларусі магло б не быць, калі б а 8-ай раніцы 25 сакавіка 1918 года Рада БНР не прыняла Трэцюю устаўную грамату, якая абвяшчала незалежнасць БНР. У той момант хтосьці з радных выкрыкнуў: «Узыходзіць сонца незалежнай Беларусі!».