#тэорыямовыЯкія словы мы “ўзялі пакарыстацца” ў суседзяў? Ды не толькі ў суседзяў — у грэкаў і англі…

#тэорыямовы

Якія словы мы “ўзялі пакарыстацца” ў суседзяў? Ды не толькі ў суседзяў — у грэкаў і англічан таксама!

1 1. Паланізмы

Траплялі ў беларускую мову ў выніку працяглых кантактаў двух народаў, паланізацыі шляхты, пашырэння каталіцызму. Некаторыя рысы: 1. наяўнасць насавых галосных (свенціці), 2. няпоўнагалоссе (слодыч), 3. спалучэнне дл (быдла), 4. спалучэнне ке, ге (кепскі), 5. наяўнасць цвёрдага дз (ксёндз), 6. суфікс –унак (падарунак), 7. гук ц на месцы ўсходнеславянскага ч (цуд)

 2. Лацінізмы

Лацінская лексіка пашыралася праз кантакты з заходнееўрапейскімі народамі. Лаціна ў ВКЛ выкарыстоўвалася ў справаводстве і міжнароднай перапісцы, была мовай навукі і адукацыі (вывучалася як у каталіцкіх, так і ў праваслаўных школах). Такім чынам, гэта пераважна кніжная лексіка. Некаторыя рысы: 1. спалучэнне аў (аўтар), 2. прыстаўкі ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс- і інш. (архіважны, апатыя), 3. суфіксы -ізм, -іст, -ір, -ар, -ус, -ум (арганізм, спецыяліст, радыус), 4. канцавы фармант –цыя (канстытуцыя).

 3. Грэцызмы

Запазычанне ішло толькі кніжным шляхам. З грэчаскай на беларускую перакладаліся рэлігійныя кнігі, таму гэта пераважна словы, звязаныя з культам, навукай і культурай. Асноўныя рысы: 1. гук ф у пачатку слова (фантазія), 2. пачатковае а, э, эў (алтар, элемент, эўфемізм), 3. спалучэнні галосных аў, ія, іё, эа (тэалогія, біялогія), 4. варыянтнасць б/в (варвар/барбар), 5. спалучэнні ід, кс, ск, пс, мп, мв (архіварыус, піраміда, дыск).

 4. Германізмы

Пачалі трапляць у беларускую мову ў выніку наўпроставых гандлёвых сувязяў паўночных гарадоў Беларусі з нямецкімі канторамі ў Рызе, аднак большая частка германізмаў патрапіла праз пасярэдніцтва польскай мовы. Асноўны пласт пазычанняў з нямецкай мовы склала бытавая, прамысловая, гаспадарчая лексіка. Некаторыя рысы: 1. спалучэнне хт (вахта), 2. спалучэнні шт, шп (кошт, шпіталь), 3. канцавая частка –майстар (гросмайстар).

 5. Ідышызмы

Гэта пазычкі з мовы ідыш, якая адносіцца да заходняй падгрупы германскай групы моваў. Габрэі на тэрыторыі Беларусі пачалі з’яўляцца ўжо ў 13 ст. Сяліліся пераважна па гарадах і мястэчках, займаліся гандлем, рамёствамі, карчмярствам (рахунак, труна).

 6. Цюркізмы

Паколькі татара-мангольскага нашэсця на тэрыторыі Беларусі не было, таму цюркізмаў у 13-14 стст. у беларускую патрапіла не шмат. Вялікі наплыў цюркізмаў пачаўся ў 15-16 стст., калі татары сталі саюзнікамі ВКЛ у войнах з нямецкім ордэнам. У ВКЛ шмат было добраахвотных перасяленцаў з Залатой Арды, якія служылі ў войску. Да цюркізмаў адносяцца назвы бытавых прадметаў, ваеннай зброі (торба, калчан), колеру і масці жывёлаў (буланы, буры), адзінак меры, вагі (аршын, барыш), будынкаў, тканін, упрыгожанняў (мячэць, кілім). Асноўная фанетычная рыса – складавы сінгарманізм (у слове некалькі разоў паўтараецца адна і тая ж або блізкая па ўтварэнні галосная: барабан).

І гэта гэта не ўсё! Працяг – заўтра.