Сябры, у пятніцу 21 траўня 2021 года прапануем далучыцца да онлайн-zoom лекцыі “Станіслаў Манюшка – …

Сябры, у пятніцу 21 траўня 2021 года прапануем далучыцца да онлайн-zoom лекцыі “Станіслаў Манюшка – музычны класік няіснай краіны” з музыказнаўцай-беларусісткай, кандыдаткай мастацтвазнаўства Сьвятленай Немагай, супрацоўніцай “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі.

Гэтая лекцыя – уступная да яе музыказнаўчага курса, які распачнецца ў чэрвені, а таксама як запрашэньне на манюшкаўскую вандроўку, што адбудзецца 6 чэрвеня.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!

Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/eGFdJjPUQUB7yZv6A

Станіслаў Манюшка – мабыць адзіны ў свеце кампазітар, які мае гонар называцца аўтарам першых нацыянальных опер двух народаў – беларускага і польскага. Музычны нашчадак традыцыі філаматаў-філарэтаў. Рамантык былога Вялікага Княства Літоўскага. Дык кім быў і кім сабе лічыў Станіслаў Манюшка: палякам, беларусам, літоўцам, альбо можа нават расейцам? І якая з сённяшніх краін можа найбольш прэтэндаваць на яго музычную спадчыну?