#мовананованабелсацеВольга Калацкая – вядомая перакладчыца з англійскай на беларускую мову. Яна пера…

#мовананованабелсаце

Вольга Калацкая – вядомая перакладчыца з англійскай на беларускую мову. Яна пераклала для “Белсату” шэраг фільмаў, сярод якіх асабліва надзённай застаецца стужка 1995 г. “Рычард ІІІ” з Іянам МакКеленам у галоўнай ролі.

Чым Грыгорый Азаронак раз’юшыў Вольгу Калацкую? Якія прыемныя і непрыемныя сюрпрызы чакалі пасля затрымання? Якое ўражанне пакінула сукамерніца Кацярына Андрэева? Чаму вязні баяцца гаварыць па-беларуску? Што з перакладзенага спадарыняю Вольгаю варта паглядзець і пачытаць? Як мае выглядаць новая беларусізацыя?

У граматычнай частцы разбіраемся, ці ёсць у беларускай мове слова “крышка” і што такое каркадзёр. У “Дзіцячай заМове” распавядаем, як лёгка запомніць новыя беларускія словы.

https://www.youtube.com/watch?v=SGMPPe4RWTI