Сябры, вось і настаў час для апошніх заняткаў у самым складаным для нас сезоне!Нягледзячы на ўсе пер…

Сябры, вось і настаў час для апошніх заняткаў у самым складаным для нас сезоне!
Нягледзячы на ўсе перашкоды і праблемы, мы годна правялі сёмы год віцебскіх курсаў “Мова Нанова”.
Запрашаем усіх вас на наш выпускны! Узгадаем яскравыя падзеі гэтага года, пагутарым, а таксама паслухаем цудоўнага госця!

Эксклюзіўна для Віцебска на наш выпускны завітае Сяргей Башлыкевіч, лідар гурту “Leibonik”, музыка і эрудыт! Сяргей зайграе невялічкі анлайн-сэт для ўсіх наведнікаў нашых курсаў!
Правядзем апошнія заняткі ў сезоне разам!
Звярніце ўвагу на час! Заняткі распачнуцца ў 18:30!!!

Пакідайце “+” у каментарах, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!