Беларускамоўны нэтворкінг Жадаеце знайсьці новых сяброў ды проста весела пабавіць час у беларускім асяроддзі? Запрашаем удзельні_ц 18+, якія шукаюць новых сацыяльных сувязяў і жадаюць практыкаваць беларускую мову. Фармат нэтворкінгу: 3 раўнды, кожны з якіх вы размаўляеце у малой групе з 3-4 новымі людзьмі. Для абмеркавання прапаноўваюцца тры цікавыя пытанні, і можна па чарзе выказацца – […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Своп і Ярмарка ў Кропцы распачаліся на Амаглеба 1
Своп і Ярмарка ў Кропцы распачаліся! Завітвайце на Амаглеба 1 на гарбатку – у нас утульна і цікава
Прэзентацыя шведскіх гурткоў ад АБФ у Тбілісі 18 кастрычніка з удзелам валанцёраў
Прэзентацыя шведскіх гурткоў ад АБФ Навучальныя (ці шведскія) гурткі – методыка народнай адукацыі, якая распачалася у Швецыі на пачатку мінулага стагоддзя. Галоўны прынцып – роўны навучае роўнага Усе разам ствараюць атмасферу камфорту і ўтульнасці для кожнага і кожнай У аснову кружкоў закладваюцца каштоўнасці салідарнасці, даверу і інклюзіі Што адбудзецца ў аўторак на прэзентації? Знаёмства Прадстаўнікі […]
Моўны панядзелак у Кропцы з Андрусем Такіндангам 17 кастрычніка ў Тбілісі
Моўны панядзелак у Кропцы Спецыяльны госць – Андрусь Такінданг! Калі ты цікавішся беларускай мовай і жадаеш паляпшаць свае веды ў прыемнай кампаніі – прыходзь 17 кастрычніка а 19.00 у Кропку. На сустрэчы мы: Навучымся набываць рэчы ў краме і замаўляць ежу ў кафэПагаворым пра літару “Ў”Пачытаем вершы і пасьпяваем разам з Андрусём Такіндангам Захапі добры […]
Скрыня рэчаў і Ярмарка хэндмэйда ў Кропцы 15 кастрычніка з 12:00 да 16:00
Скрыня рэчаў + Ярмарка хэндмэйда ў Кропцы!15 кастрычніка ў суботу з 12:00 да 16:00 мы ладзім доўгачаканы абмен рэчамі. У нашу «Скрыню рэчаў» вы можаце прынесці рэчы, якімі вы больш не карыстаецеся і зрабіць абмен: аддаць непатрэбнае і ўзяць тое, у чым маеце патрэбу. Асноўная ідэя – дапамагчы адзін аднаму экалагічным спосабам, каб пазбавіцца ад […]
Кніжны нон-фікшн клуб: размова пра каханне і літаратурныя перажыванні 14 кастрычніка ў Тбілісі
Кніжны нон-фікшн клуб У гэтую пятніцу на кніжным клубе будзе ісці размова пра каханне і пра нас у каханні праз прызму прачытанага і адрэфлексаванага. Вядучая прапануе падзяліцца ўспамінамі пра самыя яркія літаратурныя перажыванні і ўзгадаць, у чым мы памыляліся адносна літаратурнай рамантычнай рэальнасці. Таксама падыскутуем аб тым, каму з літаратараў удалося хоць нешта дакладна зразумець […]
Кропка ў Тбілісі прасоўвае экадружалюбнасць і безадходны фармат працы з Parki ar minda
Адна са скразных каштоўнасцяў Кропкі – экадружалюбнасць. Экалагічная дружалюбнасць – канцэпцыя, якая накіравана на мінімізацыю ўжо прычыненай людзьмі шкоды навакольнаму асяроддзю, а таксама на прадухіленне будучага нанясення такой шкоды. Наша каманда імкнецца да безадходнага фармату працы: Мы сартуем бытавыя адходы (пластыкавыя бутэлькі, накрывачкі, паперу, шкло);Раз на месяц аддаём смецце на перапрацоўку праз эка-таксі Parki ar […]
English Speaking Club у Тбілісі 15 кастрычніка: гутарковая практыка і знаёмствы на ангельскай
English Speaking Club У суботу 15.10 запрашаем на сустрэчу размоўнага клуба ангельскай мовы! Вас чакае гутарковая практыка, знаёмства з новымі людзьмі і гарбата на ангельскай. Будзем знаёміцца, размаўляць i гуляць на тэмы “What’s in your bag?” і “Who am I?” English Speaking Club будзе цікавы ўсім, хто хоча папрактыкаваць ангельскую мову праз зносіны на розныя […]
KROPKA шукае адміністратарку ў Тбілісі на поўную занятасць для падтрымкі беларускай супольнасці
KROPKA шукае адміністратар_ку ў Тбілісі на поўную занятасць. KROPKA – гэта прастора для актывістаў і актывістак беларускай грамадзянскай супольнасці. Удзень тут могуць працаваць тыя, хто робяць важныя і карысныя справы на карысць беларускай грамадзянскай супольнасці. А увечары тут ладзяцца розныя мерапрыемствы – ад моўных клубаў і нэтворкінгаў да кінапраглядаў і настольных гульняў (падрабязней можна даведацца […]
Арт-практыка НейраДрэва 13 кастрычніка ў 17:00 у Тбілісі запрашае паспрабаваць новую нейраграфічную тэхніку
Арт-практыка «НейраДрэва» 13 кастрычніка (чацвер) у 17:00 запрашаем усіх жадаючых паспрабаваць новую нейраграфічную тэхніку – НейраДрэва! Чалавеку часта чагосьці не хапае, і таму ён увесь час кудысьці імкнецца. Але не ва ўсіх людзей атрымліваецца дасягнуць выніку: бываюць перыяды застою – бракуе штуршка, драйвера, энергіі. Калі вы не можаце сабрацца з духам і пачаць дзейнічаць – […]