Навучальныя (ці шведскія) гурткі – методыка народнай адукацыі, якая распачалася у Швецыі на пачатку мінулага стагоддзя.
Галоўны прынцып – роўны навучае роўнага
Усе разам ствараюць атмасферу камфорту і ўтульнасці для кожнага і кожнай
У аснову кружкоў закладваюцца каштоўнасці салідарнасці, даверу і інклюзіі
Што адбудзецца ў аўторак на прэзентації?
Знаёмства Прадстаўнікі АБФ раскажуць, як вучыцца самім і навучаць іншых, дзяліцца ведамі і досведам. Як адначасова быць ўдзельні_цамі і лідэр_камі Вырашым разам, на якія тэмы хочам запусціць гурткі ў Тбілісі Весела і якасна пабавім час!