Адна са скразных каштоўнасцяў Кропкі – экадружалюбнасць.
Экалагічная дружалюбнасць – канцэпцыя, якая накіравана на мінімізацыю ўжо прычыненай людзьмі шкоды навакольнаму асяроддзю, а таксама на прадухіленне будучага нанясення такой шкоды.
Наша каманда імкнецца да безадходнага фармату працы:
Мы сартуем бытавыя адходы (пластыкавыя бутэлькі, накрывачкі, паперу, шкло); Раз на месяц аддаём смецце на перапрацоўку праз эка-таксі Parki ar minda.
Parki ar minda – эка-асветніцкі праект, створаны ў Тбілісі тры гады таму. Назва даслоўна перакладаецца як “Я не хачу пакет”. Мэта праекта – скарачэнне колькасці адходаў у Грузіі, больш адказнае стаўленне да іх і прасоўванне ўсвядомленага спажывання.