КРОПКА прыняла ўдзел у Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасці У суботу 26 жніўня прайшла ярмарка беларускіх ініцыятыў – Пляцоўка сацыяльнай актыўнасці. Каманда КРОПКІ таксама прадстаўляла там сваю пляцоўку. Мы распавядалі гасцям пра дзейнасць КРОПКІ, прапаноўвалі прайсці квіз пра скразныя каштоўнасці нашай прасторы (амаль 30 чалавек паўдзельнічалі). Актыўным гасцям мы падаравалі кніжную закладку, на якой яны маглі напісаць […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Псіхалагічная група падтрымкі «Як аблегчыць адаптацыю ў эміграцыі»Калі вы пераехалі ў Грузію і адчув…
Псіхалагічная група падтрымкі «Як аблегчыць адаптацыю ў эміграцыі» Калі вы пераехалі ў Грузію і адчуваеце дыскамфорт, напружанне, трывогу, шукаеце новыя сэнсы і апоры – прыходзьце пагаварыць пра гэта ў давернай бяспечнай прасторы. У групе будуць казаць пра пачуцці, звязаныя з пераездам, пра тое, што дапамагае, а што замінае адаптацыі. Група падтрымкі – гэта месца, дзе:• […]
Хочаце пазнаёміцца з камандай Кропкі ў нефармальных абставінах?27 жніўня з 13:00 да 16:00 Кропка ўдз…
Хочаце пазнаёміцца з камандай Кропкі ў нефармальных абставінах? 27 жніўня з 13:00 да 16:00 Кропка ўдзельнічае ў Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасці! І мы запрашаем усіх завітаць у Сад Ружаў побач з м. Марджанішвілі, каб пазнаёміцца з намі бліжэй. Наша каманда рыхтуе файныя актыўнасці для вас: Скрыня Рэчаў Вы можаце прынесці рэчы, якімі вы больш не карыстаецеся […]
На гэтым тыдні Кропка працуе ў скарочаным рэжыме: чацвер, пятніца і субота – ВЫХОДНЫЯ.Сёння запрашае…
На гэтым тыдні Кропка працуе ў скарочаным рэжыме: чацвер, пятніца і субота – ВЫХОДНЫЯ. Сёння запрашаем далучыцца да групы падтрымкі актывіст_ак, якія з’ехалі/рэлацыраваліся. Пачатак а 19:00, запіс да @ashoyoutz А ў суботу 27 жніўня з 13:00 да 16:00 каманда Кропкі будзе ўдзельнічаць на Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасці ў Ружовым Садзе – будзем танчыць пад Papa Bo, […]
27 жніўня запрашаем на Пляцоўку сацыяльнай актыўнасці у Тбілісі – месца, дзе збяруцца беларускія гра…
27 жніўня запрашаем на Пляцоўку сацыяльнай актыўнасці у Тбілісі – месца, дзе збяруцца беларускія грамадскія ініцыятывы, якія зараз знаходзяцца ў Грузіі. Жывеш у Тбілісі і хочаш рабіць нешта для Беларусі? Шукаеш аднадумцаў? Не ведаеш, з чаго пачаць? Чакаем цябе! Пляцоўка сацыяльнай актыўнасці 73а Агмашэнебелі, Сад ружаў, Тбілісі 27.08 (субота), 13:00-16:00 Уваход бясплатны Правы чалавека, урбаністыка, […]
У Кропцы пройдзе размоўны клуб ангельскай мовы
Як палепшыць сваё прамаўленне ангельскай ды пашырыць слоўнікавы запас? Глядзець фільмы in English! Here you can find a schedule of movies in English in Tbilisi. Напішыце ў каментах фільм ці серыял, каторы захапіў вас ў апошні час А заўтра а 19:00 прыходзьце на размоўны клюб ангельскай мовы ў Кропку. Запіс ў @pillows_v
Добры дзень у хату! Анонс на гэты тыдзень: Серада 17.08 19:00Беларускі клуб нэтворкінгаРэгістрацыя т…
Добры дзень у хату! Анонс на гэты тыдзень: Серада 17.08 19:00Беларускі клуб нэтворкінгаРэгістрацыя тут Чацвер 18.08 19:00English speaking clubРэгістрацыя ў @pillows_v Пятніца 19.08 19:00 NEW – Беларускі літаратурны клюб На наступным тыдні 25, 26 ды 27 жніўня ў Кропцы ВЫХОДНЫЯ дні. Мы гатуем для вас нешта цікавенькае Хутка анансуем, сачыце за навінамі!
Беларускі літаратурны клюб З дзяцінства нас знаёмілі пераважна з расейскай літаратурай. Але ж мы бе…
Беларускі літаратурны клюб З дзяцінства нас знаёмілі пераважна з расейскай літаратурай. Але ж мы беларусы і беларускі, і родныя тэксты зашмат больш здольныя распавесьці пра нашае мінулае і сучаснае. Беларуская Chatka прапануе пачаць літаратурнае падарожжа па творчасці Васіля Быкава. Мы ведаем яго перш за ўсё як пісьменьніка вайны і, мабыць, чыталі ў школе хрэстаматыйныя “Знак […]
У чацвер у Кропцы прайшла першая нэтворкінг-сустрэча па праэкту «Art Yard», на якую прыйшло 18 удзел…
У чацвер у Кропцы прайшла першая нэтворкінг-сустрэча па праэкту «Art Yard», на якую прыйшло 18 удзель_ніц, зацікаўленых творчасцю, гарадской прасторай і каманднай працай. Разам яны вырашылі, што кам’юніці і арт-дворыку быць! Нагадаем, што ідэя праэкта ў тым, каб стварыць арт-дворык у Тбілісі разам з творчымі людзьмі з Беларусі і Грузіі. Гэта вулічная прастора стане месцам […]
Кніжны нон-фікшн клуб12 жніўня а 19:00 у «Кропцы»адбудзецца другая сустрэча Кніжнага клуба.Вядучая …
Кніжны нон-фікшн клуб 12 жніўня а 19:00 у «Кропцы»адбудзецца другая сустрэча Кніжнага клуба. Вядучая клуба — Аляксандра Дабранская, аўтарка і чытачка, літаратурны крытык, публіцыстка. У Клубе дзейнічаюць свае правілы: удзельнікі і ўдзельніцы не чытаюць кнігу ўсе разам, а расказваюць пра тыя кнігі, якія прачыталі нядаўна ці якія вельмі хочацца абмеркаваць (у станоўчым або негатыўным сэнсе). […]