Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Настолкі + VR у Тбілісі!Далучайцеся ў аўторак, калі любіце: Класічныя настольныя гульні VR-гульні …

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Настолкі + VR у Тбілісі! Далучайцеся ў аўторак, калі любіце: Класічныя настольныя гульні VR-гульні Кожн_ая з ўдзель_ніц можа паспрабаваць абясшкодзіць бомбу ў VR-шлеме з падказкамі каманды. Альбо пераўтварыцца ў вялізнае дрэва, якое абараняе свае жалуды ад шустрых вавёрак, за якіх бегаюць іншыя гульцы са смартфонаў. Рэгіструйцеся па спасылцы, і мы дашлем вам дакладны адрас. Прыхапіце […]

У пятніцу каманда Кропкі пабывала на адкрыцці першай у Грузіі канцэптуальнай крамы сацыяльных прадпр…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

У пятніцу каманда Кропкі пабывала на адкрыцці першай у Грузіі канцэптуальнай крамы сацыяльных прадпрыемстваў ESKI.ESKI — гэта шоу-рум, які аб’ядноўвае ў адной прасторы прадукцыю грузінскіх сацыяльных прадпрымальні_ц і рамесні_ц. Усе вырабы робяць людзі з уразлівых груп: тыя, хто апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (напрыклад, уцекач_кі з Абхазіі, кліенты шэлтэра), тыя, хто маюць абмежаванні з фізічнымі […]

Арт-практыка «Нейраграфіка. Мяккая адаптацыя ў Грузіі»У чацвер вам прапануюць пашукаць новыя спосабы…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Арт-практыка «Нейраграфіка. Мяккая адаптацыя ў Грузіі» У чацвер вам прапануюць пашукаць новыя спосабы адаптацыi да новай краiны, культуры i ўмоў жыцця з дапамогай нейраграфiкi. Нейраграфіка – гэта графічны метад змены свайго стану і адносінаў да праблемы. Гэтая тэхніка дазваляе мяняць шаблоны мыслення, трансфармаваць нейронавыя сувязі, якія склаліся, і ствараць новыя з дапамогай малявання. Вядучая сустрэчы: […]

Пасля сезону адпачынкаў у Кропцы распачынаецца насычаны тыдзень. Запрашаем на цікавыя падзеі: Панядз…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Пасля сезону адпачынкаў у Кропцы распачынаецца насычаны тыдзень. Запрашаем на цікавыя падзеі: Панядзелак 19.09 19:00Група падтрымкі для актывіст_акЗапіс у @woof_woof_meow Аўторак 20.09 19:00Гуляем у настолкі і VR разам з Настолкі БэндЗапіс у @cosmonasta Серада 21.09 19:00Беларускі клуб нэтворкінгаЗапіс праз апытанку Чацвер 22.09 17:00Арт-практыка “Нейраграфіка. Мяккая адаптацыя ў Грузіі”Запіс ў @Zina_Ber Пятніца 23.09 19:00Жаночы нэтворкінг праекта […]

Беларускамоўны нэтворкінгКлуб нэтворкінгу аднаўляе рэгулярныя сустрэчы, каб беларускі і беларусы маг…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Беларускамоўны нэтворкінг Клуб нэтворкінгу аднаўляе рэгулярныя сустрэчы, каб беларускі і беларусы маглі пазнаёміцца адзін з адным, завесці новых сяброў ды проста весела пабавіць час. Фармат сустрэчы: будзе 3 раўнды, кожны з іх вы размаўляеце у малой групе з 2-5 новымі людзьмі. Каб было пра што гутарыць, вядучая прапануе тры цікавыя пытанні і трэба па чарзе […]

Вечарына гульняў у Тбілісі!Штоаўторак – і 20 верасня таксама – збіраемся, ходзім і перамагаемНас чак…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вечарына гульняў у Тбілісі! Штоаўторак – і 20 верасня таксама – збіраемся, ходзім і перамагаем Нас чакаюць клясычныя настольныя гульні і VR-гульня па-беларуску Далучайцеся і вы! Можна прынесці сваю настолачку і чыпсікі Дата: 20 верасня Час: 19.00 – 21.00Месца: 500м ад Liberty Square – дакладны адрас дашлем пасля рэгістрацыіКантакт: @cosmonasta Гуляем горача і гучна! Да […]

Група падтрымкі для актывіст_ак, якія з’ехалі/рэлацыраваліся. У актывістскім асяроддзі людзям склада…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Група падтрымкі для актывіст_ак, якія з’ехалі/рэлацыраваліся. У актывістскім асяроддзі людзям складана прасіць аб дапамозе, казаць пра сябе і сваё самаадчуванне. Таму група падтрымкі можа стаць месцам для падтрымкі сябе. Дар’я Петушок, псіхаактывістка і мастачка з Санкт-Пецярбурга, у красавіку 2022 г. ініцыявала Групу падтрымкі для актывіст_ак з розных краін у першую чаргу таму, што сама ў […]

Кніжны нон-фікшн клуб 16 верасня (пятніца) а 19:00 адбудзецца трэцяя сустрэча Кніжнага клуба.Вядуча…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кніжны нон-фікшн клуб 16 верасня (пятніца) а 19:00 адбудзецца трэцяя сустрэча Кніжнага клуба. Вядучая — Аляксандра Дабранская, аўтарка і чытачка, літаратурны крытык, публіцыстка. Трэцяя сустрэча клуба будзе прысвечана кнігам, якія ляглі ў аснову кінафільмаў. Вы зможаце ў падрабязнасцях абмеркаваць сваі любімыя экранізацыі і «перамыць костачкі» нялюбым. Разам з Аляксандрай высветліце, як зрабіць экранізацыю класнай і […]

Нетворкінг для беларусак «Як экалагічна пражываць негатыўныя эмоцыі»AXIA center – цэнтр ментальнага …

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Нетворкінг для беларусак «Як экалагічна пражываць негатыўныя эмоцыі» AXIA center – цэнтр ментальнага здароўя і падтрымкі жанчын у эміграцыі запрашае беларусак на сустрэчу. Запрошаная спікерка – Марыя, фітнес-трэнерка, у боксе больш за 10 гадоў. Яна разбурае стэрэатыпы наконт спорту і жанчын у боксе. Марыя падзеліцца сваёй гісторыяй і раскажа, як можна з дапамогай бокса пражыць […]

Кропка – месца, дзе вы можаце атрымліваць веды, знаёміцца з новымі людзьмі і ініцыяваць уласныя мер…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кропка – месца, дзе вы можаце атрымліваць веды, знаёміцца з новымі людзьмі і ініцыяваць уласныя мерапрыемствы. Мы хочам падтрымліваць ініцыятывы беларусак ды беларусаў, таму задумалі правесці карысныя воркшопы для актывіст_ак і будучых ды існуючых арганізатар_ак івэнтаў у Кропцы. Для нас важна рабіць мерапрыемствы, зыходзячы з вашых патрэб і інтарэсаў. Таму прапануем вам адказаць на апытанку. […]