Скрыня рэчаў + Ярмарка хэндмэйда ў Кропцы! 15 кастрычніка ў суботу з 12:00 да 16:00 мы ладзім доўгачаканы абмен рэчамі.
У нашу «Скрыню рэчаў» вы можаце прынесці рэчы, якімі вы больш не карыстаецеся і зрабіць абмен: аддаць непатрэбнае і ўзяць тое, у чым маеце патрэбу. Асноўная ідэя – дапамагчы адзін аднаму экалагічным спосабам, каб пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў.
Важна: усе рэчы павінны быць у добрым стане, каб іх можна было насіць і выкарыстоўваць.
Не трэба прыносіць: – біты посуд – ірваныя, брудныя рэчы – абутак з дзіркамі ці латкамі – ніжнюю бялізну і калготкі (б/к) – ірваныя кнігі
Таксама гэтым разам мы робім Ярмарку хэндмэйд-прадукцыі: запрашаем да ўдзелу беларускіх рамесніц і рамеснікаў, усіх, хто робіць нешта сваімі рукамі – ад упрыгожванняў да слодычаў.
Субота, 15 кастрычніка 12:00-16:00 Адрас: Амаглеба 1.