Гамарджоба, даражэнькія! Вяртаецеся паціху з вакацый? Дзе б мы ні жылі, колькі б нам ні было гадоў, але з пачаткам верасня адчуваецца нейкі працоўна-вучэбны вайб:) Прыходзьце ў «Кропку» і дзяліцеся, як правялі лета! 4 верасня (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу Запіс праз апытанку. 7 верасня (субота), 17:00Хайк + «Ангельская размоўная гасцёўня» Для ўдзелу неабходна напісаць @goskonskiy […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Паказ дакументальных фільмаў пра пратэсты 2020 года і музычныя сімвалы ў Тбілісі 8 верасня
Дакументальная «Кінаканапа» Дакументальнае кіно не толькі фіксуе важныя падзеі для захавання гістарычнай памяці, але і стварае прастору для рэфлексіі і асэнсавання. Правядзе нас праз гэты працэс Сяргей Кавалёў – аператар, рэжысэр дакументальных фільмаў. У праграме вечара 2 фільма: «Галасы. Дзе мой край» (40хв) Трохактная дакументальная аповесць пра з’яўленне аднаго з сімвалаў пратэстаў 2020 года — […]
Майстар-клас «Лінія і пляма» з мастачкай Анастасіяй у Батанічным садзе 8 верасня
Майстар-клас «Лінія і пляма» Працягваем сустракацца на прыродзе, каб памаляваць. Разам з мастачкай з Беларусі Анастасіяй будзем рабіць накіды ўсяго, за чым можна паназіраць вакол. Майстар-клас прысвечаны выкарыстанню выяўленчых сродкаў у накідах. Будзем рытмавать і рыфмавать лініі і плямы, каб атрымать выразную музыку для вачэй. Такая практыка будзе карыснай як для прафесійных мастакоў і мастачак, […]
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу ў Тбілісі працягвае развівацца больш за 3 гады
Даражэнькія, мы да вас зноў з натхняльнай гутаркай! Нагадаем, што мы робім серыю кароткіх інтэрв’ю з арганізатар_камі пастаянных клубаў і мерапрыемстваў у «Кропцы». Гэтым разам мы паразмаўлялі не з адным чалавекам, а з цэлай камандай. Знаёмцеся — каманда Клуба беларускамоўнага нэтворкінгу ў Тбілісі. — Як узнікла ідэя стварыць клуб беларускамоўнага нэтворкінгу?— Клуб беларускамоўнага нэтворкінга распачаўся […]
Беларускамоўны нэтворкінг у «Кропцы» ў Тбілісі 4 верасня
Беларускамоўны нэтворкінг у «Кропцы» Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў і сябровак ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна і ўтульна правесці час разам Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворікнг – гэта не заняткі па вывучэнню […]
У жніўні сабралі 190 лары на рамонт замка і ноутбука ў Тбілісі
Пост падзякі кожнай і кожнаму, хто падтрымлівае нас. У жніўні мы сабралі 190 лары ў наш данэйш бокс. З іх мы патрацілі 140 лары на:рамонт замка на дзвярах;рамонт ноутбука, які мы выкарыстоўваем на івэнтах. У апошні час нам, як ніколі, патрэбна ваша дапамога! Дзякуй за любы ўнёсак.
Правілы канала: паважлівыя дыскусіі, забарона на нецэнзурную лексіку і агрэсію
Правілы нашага канала: Паважлівыя зносіны. Мы цэнім канструктыўныя і паважлівыя дыскусіі. Таму просім устрымацца ад выкарыстання нецэнзурнай лексікі і абраз. Усе каментары з нецэнзурнымі словамі будуць выдаляцца без папярэджання. Сяброўская атмасфера. Мы імкнемся падтрымліваць пазітыўную і сяброўскую атмасферу. Не дапускаюцца пагрозы, агрэсія, распальванне варожасці і любы від дыскрымінацыі. Наступствы парушэнняў. Парушэнне дадзеных правілаў можа прывесці […]
У Тбілісі працягваюцца сустрэчы беларусаў на прыродзе і майстар-клас па лінейных накідах
Сябры і сяброўкі! Лета ўсё? Але дзякуючы надвор’ю ў Тбілісі мы можам працягваць збірацца на прыродзе. Далучайцеся! 29 жніўня (чацвер), 18:00Хайк+англамоўная гасцёўня Запіс праз асабістыя @goskonskiy 1 верасня (нядзеля), 12:00Майстар-клас «Лінейныя накіды» Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету! Таксама нагадваем, што «Кропка» працуе як каворкінг для беларускіх актывістаў і актывістак. Запісацца можна тут. Прыходзьце і рабіце […]
Размоўная гасцёўня ідзе ў хайкінг на Мтацмінду: размовы на ангельскай пра грошы
Размоўная гасцёўня ідзе ў хайкінг! Што будзем рабіць? Размаўляць на ангельскай увесь час. Тэма размоўнай гасцёўні — «Грошы». Можна ўзяць фразы і словы, якія б вы жадалі патрэніраваць, паглядзець відэа ці пачытаць штосьці пра тэму. Для якога ўзроўню? Будзе камфортна пачынаючы з б2/upper-intermediate. Куды ідзем? На Мтацмінду. Маршрут нескладаны, каб было зручна размаўляць:) Што браць […]
Майстар-клас «Лінейныя накіды» з Анастасіяй у Батанічным садзе 1 верасня
Майстар-клас «Лінейныя накіды» Працягваем сустракацца на прыродзе, каб памаляваць. Разам з мастачкай з Беларусі Анастасіяй будзем рабіць лінейныя накіды ўсяго, за чым можна паназіраць вакол. Гэта будуць хуткія практыкаванні на развіццё пачуцця формы. Анастасія распавядзе, як з дапамогай лініі выразна выявіць форму. Такая практыка будзе карыснай як для прафесійных мастакоў і мастачак, так і для […]