Нягледзячы на тое, што прайшло 16 гадоў з пачатку Расейска-грузінскай вайны, яна па-ранейшаму хвалюе грузінскае грамадства.
Палітолаг Алесь Маісеенка распавядзе пра гісторыю рэгіёнаў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ад Сярэднявечча да канфліктаў 1990-х гадоў і таксама пра апошнюю вайну 2008 г.
Падчас мерапрыемства вы даведаецеся:
Як у пачатку 1990-х гг. Грузія пацярпела адразу ад трох войнаў, і якую ролю ў іх адыграла Расея Якія інтарэсы Расея пераследуе ў гэтым рэгіёне Што такое «creeping occupation», і чаму гэты канфлікт дагэтуль актуальны