Беларускамоўны нэтворкінг у «Кропцы»Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў і сябровак ды …

Беларускамоўны нэтворкінг у «Кропцы»

Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў і сябровак ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна і ўтульна правесці час разам

Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворікнг – гэта не заняткі па вывучэнню мовы. Выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэтае папрасілі.

Падчас сустрэчы ўдзельні_цы распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой і пашыраюць свой кругагляд. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню.

Прыносьце з сабой смачнасці да кава-паўзы.

Па завяршэнні – afterparty.

Калі: 4 верасня (серада) 19:00

Удзел па рэгістрацыі ў апытанке суполкі.