Дакументальная «Кінаканапа»Дакументальнае кіно не толькі фіксуе важныя падзеі для захавання гістарыч…

Дакументальная «Кінаканапа»

Дакументальнае кіно не толькі фіксуе важныя падзеі для захавання гістарычнай памяці, але і стварае прастору для рэфлексіі і асэнсавання.

Правядзе нас праз гэты працэс Сяргей Кавалёў – аператар, рэжысэр дакументальных фільмаў.

У праграме вечара 2 фільма:

«Галасы. Дзе мой край» (40хв)

Трохактная дакументальная аповесць пра з’яўленне аднаго з сімвалаў пратэстаў 2020 года — музычны калектыў «Вольны хор».

Эпізод праекта «Артэфакты»:«Кантролер Папы Бо» (20 хв)

Вядомы музычны дыджэй Аляксандр Багданаў (Папа Бо) шукае зніклы дыджэйскі кантролер, які парадаксальна стаў і рэчавым доказам у крымінальнай справе, і адным з сімвалаў рэвалюцыі 2020 года.

Калі: 8 верасня (нядзеля) 18:00

Дзе: «Кропка», адрас дашлем пасля рэгістрацыі.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Пасля прагляду адбудзецца размова з аўтарам фільмаў. Прыносьце з сабой слодычы да кавы/чаю.