Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Абнаўленне збору сродкаў для Вячаслава: сабрана 10 795 лары, стан паляпшаецца

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Апдэйт па зборы сродкаў для Вячаслава ад яго сяброў Дарагія сябры, калі шчыра, цяжка падабраць словы. Слёзы выступаюць на вачах ад кожнага водгуку, кожнага паведамлення, кожнага пераводу.Вялікі вам дзякуй Сабрана:10 795 лары — гэта неверагодна. Стан Вячаслава:Яго стан паляпшаецца: ён у свядомасці, можа размаўляць. Учора, калі я яго бачыла, ён прасіў перадаць усім вам вялікую падзяку.Аднак […]

Беларускамоўны нэтворкінг у какавашнай But First Cacao 18 лютага ўвечары ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Беларускамоўны нэтворкінг у какавашнай Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню  Мова сустрэчы – беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на […]

Тэрміновы збор 8000 лары на лячэнне беларуса Вячаслава ў Грузіі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Тэрміновы збор на лячэнне Дарагія суайчыннікі і не толькі, патрэбна тэрміновая дапамога! Наш сябар, Вячаслаў, беларус, які ўжо больш за 4 гады жыве ў Грузіі, зараз знаходзіцца ў шпіталі з сур’ёзнай праблемай унутраных органаў. Стан цяжкі – спатрэбілася тэрміновая шпіталізацыя. Усе гэтыя гады Слава дапамагаў іншым беларусам, а зараз дапамога спатрэбілася яму.  Страхоўка аформлена, але […]

Юбілейны пяты запіс «Умоўна геніяльнага шоу» з украінскай камікессай Янай Лютай 14 красавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Юбілейны запіс “Умоўна геніяльнага шоу”! Сустракаемся пяты раз і, як заўсёды, смешна ці правільна адказваем на складаныя пытанні! Гэтым разам з таленавітай і фантастычнай украінскай камікессай – Янай Лютай! Прыходзьце станавіцца разумней і рагатаць! 14 красавіка (аўторак) Збор гасцей: 20:00 Speakeasy  Уваход: любы данат Для браніравання пішыце ў TG: @umounyja

Краявідны хайк без уздымаў ад Тбіліскага клуба інтравертаў да нацпарку Algeti і горы SHIKHAN

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Краявідны хайк без уздымаў ад Тбіліскага клуба інтравертаў Едзем да нацпарку Algeti, дзе наведаем гару SHIKHAN. Нас чакае лайтовы шпацыр па хрыбце і на спуск. Навокал: свежае паветра адкрытай прасторы, хвойныя лясы на хвалістых узгорках, вялікія горы гарызонтам і плывучыя на магутным ветры аблокі. Фініш у Manglisi. Нешта квітнее і мы гэта пабачым. 4.04 (субота), […]

Манчкін на беларускай: вясёлая карткавая гульня для 3-6 чалавек з перакладам Міхасю Варанцову

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Манчкін на беларускай #гульнятэка Вясёлая карткавая гульня для 3-6 чалавек, як дарослых так і дзяцей. Зробленая як пародыя на сусвет Dungeons&Dragons. Вас чакаюць сутарэнні, скарбы і вядома ж бойкі з пачварамі. Акрамя таго вас чакаюць здрады сяброў, якія хочуць дасягнуць запаветнага дзясятага ўзроўню раней за вас!  Што яшчэ сказаць пра гульню ў правілах якой ёсць […]

Conscious chic party 29 сакавіка: утульны SWAP-дзень з воркшопам і квізам пра моду

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Conscious chic party 29 сакавіка (нядзеля) — утульны і свядомы SWAP-дзень з добрай атмасферай, абменам і ўстойлівымі практыкамі 15:00 – 20:00 — SWAPПрыносіце адзенне, абутак, кнігі, аксесуары, расліны або іншыя рэчы, якім хочаце даць новае жыццё — або проста прыходзьце і знайдзіце нешта для сябе (бясплатна!) 16:00 – 17:30 — Воркшоп па штопцы шкарпэтак (рэгістрацыя […]

Iva Sativa выступіць у Тбілісі 29 сакавіка ў Mechanica Club

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Iva Sativa ў Тбілісі Iva Sativa – рэперка і спявачка, якая ўвасабляе ў сваёй творчасці жаночую сілу спрадвечных паганскіх каранёў, змешваючы яе з рытмамі drum and bass, хіп-хопу і этнамузыкі. Дата: 29 сакавіка (нядзеля) Час: 21:00 Месца: Mechanica Club Квіткі ад 30 еўра па спасылцы.

Лёгкі разміначны хайк ад Тбіліскага клуба інтравертаў па маршруту AVENISI – LAUSHA каля вадасховішча Zhinvali

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Лёгкі разміначны хайк ад Тбіліскага клуба інтравертаў Наведаем іншы бок вадасховішча Zhinvali, каб прайсці маршрутам між вёскамі AVENISI – LAUSHA. Пачнём ад месца, дзе ў возера ўпадае рака Khorkhi, ды паднімемся лесам на лужок, дзе зладзім прывал і паглядзім на вадаём з незвычайнага ракурсу. Пасля будзем павольна спускацца да ракі Khorkhula, што градыентам пераходзіць з […]

Беларускамоўны нэтворкінг у Сабурталаўшчыне 4 сакавіка ў кавярні BAHO

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Беларускамоўны нэтворкінг у Сабурталаўшчыне! Гэтым разам збіраемся ў новым месцы і як звычайна знаёмімся, гутарым пра цікавае ў прыемнай кампаніі за кубачкам кавы. Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню. Мова сустрэчы — беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на […]