Беларускамоўны нэтворкінг у какавашнай Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэ…

Беларускамоўны нэтворкінг у какавашнай

Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі

Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню 

Мова сустрэчы – беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг – гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі

У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя кактэйлі, сартавое какава, лідскі квас, віно

Калі: 18.02 (серада) 20:00
Месца: But First Cacao
free donation 

Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі