Апдэйт па зборы сродкаў для Вячаслава ад яго сяброўДарагія сябры,
калі шчыра, цяжка падабраць словы. Слёзы выступаюць на вачах ад кожнага водгуку, кожнага паведамлення, кожнага пераводу.
Вялікі вам дзякуйСабрана:
10 795 лары — гэта неверагодна.Стан Вячаслава:
Яго стан паляпшаецца: ён у свядомасці, можа размаўляць. Учора, калі я яго бачыла, ён прасіў перадаць усім вам вялікую падзяку.
Аднак аднаўленне яшчэ далёка не завершанае: аналізы пакуль далёкія ад нормы, і, па словах лекараў, ён будзе ў шпіталі як мінімум да пятніцы ўключна.
Наперадзе далейшае аднаўленне і дадатковыя абследаванні.Выдаткі на 14.04:
• 6 541,22 лары — шпіталь і абследаванні
• 250 лары — дадатковы антыбіётык
• 105 лары — першасная кансультацыя і бялокВажна:
Выдаткі працягваюцца.
Мы, яго сябры, якія аб’ядналіся для дапамогі і кантролю расходавання сродкаў, прынялі рашэнне пакуль не закрываць збор.Дзякуем вам за тое, што вы ёсць. Дзякуем за вашу чалавечнасць.
Рэквізіты для дапамогі: GE39CD0360000069220029
Tatsiana ProkharavaКантакты для сувязі:
@TP2912 (Таццяна)
@olsmol_gr (Вольга)
Корпус
/
Прастора КРОПКА. Тбілісі
/
Апдэйт па зборы сродкаў для Вячаслава ад яго сяброў Дарагія сябры, калі шчыра, цяжка падабраць слов…