“Сакрэтны Гітлер” #гульнятэка Захапляльная сацыяльна-дэдукцыйная настольная гульня для 5–10 чалавек. Сакрэтныя ролі, падман, логіка і напружаныя дыскусіі дапамогуць выявіць, хто ліберал, хто фашыст, але галоўнае — Гітлер павінен заставацца нявыяўленым. Далучайцеся да гульні, дзе кожны ход патрабуе стратэгіі, увагі і камунікацыі. Гэта ідэальны выбар для кампаній, якія любяць інтэлектуальныя выклікі, тактычныя хады і вострыя эмоцыі! Знайсці […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Бясплатны анлайн-курс для беларусак «Унутраная сіла і ўстойлівасць» з 12 сакавіка па 14 красавіка
Бясплатны анлайн-курс для беларусак«Унутраная сіла і ўстойлівасць» 12 сакавіка – 14 красавіка Дарагая сяброўка, дарагая каляжанка! Мы ведаем, ты шмат працуеш, клапоцішся пра блізкіх і стараешся быць прафесіяналкай. А яшчэ — знаходзіць сілы клапаціцца пра сябе, каб быць здаровай, шчаслівай і поўнай энергіі. Мы запускаем анлайн-курс пра ўстойлівасць у складаныя часы. У ім мы гаворым […]
Святкаванне Дня роднай мовы 21 лютага ў Itakabooks у Тбілісі
Святкаванне Дня роднай мовы! Збіраемся, каб пагутарыць, пазнаёміцца і… напісаць невялічкі дыктант. “Дастаём двайныя аркушы”, — але мы не ў школцы, таму адзнак не будзе, а толькі родная мова, прыемная кампанія і ўтульная прастора. Імпрэза пасуе людзям з любым узроўнем ведання беларускай мовы. У прасторы размяшчаецца бібліятэка з беларускімі кнігамі — можна будзе пагартаць і […]
Вандроўка ў Стэпанцміндшчыну з Тбіліскім клубам інтравертаў па даліне ледавіка Devdaraki
Вандроўка ў горы ад Тбіліскага клуба інтравертаў Едзем у Стэпанцміндшчыну – шпацыраваць па даліне ледавіка DEVDARAKI – самага вялікага на Казбеку. Ён актыўны, утварае раку Amali, уздоўж якой і пойдзем да кропкі назірання, дзе перад намі ўзнікне вузкі язык ніжняга краю льду, а адтуль назад.Верагодна факультатыўнае наведванне заледзянелых (калі яшчэ не расплыліся) вадаспадаў Gveleti. 15.02 […]
Пераклад настолкі Cards Against Humanity «Карткі Супраць Чалавецтва» даступны ў барах Тбілісі
“Карткі Супраць Чалавецтва” #гульнятэка Гэта пераклад англамоўнай настолкі Cards Agains Humanity. Калі вы не чулі пра гэтую гульню, то мо гэта і лепш. Бо ў ёй чорны гумар і нічога святога! Добра заходзіць пад любыя напоі. Гуляць можна ад трох чалавек і ў любы час. Знайсці яе можна на палічках беларускіх настолак у барах 5327° […]
Вандроўка на закінутую авіябазу Shiraki Military Airfield ад Тбіліскага клуба інтравертаў
Вандроўка на закінутую авіябазу ад Тбіліскага клуба інтравертаў Наведаем SHIRAKI MILITARY AIRFIELD. Пашпацыруем па ўзлётнай паласе сярод ангараў з масіўнымі металічнымі варотамі на калёсах, зазірнём у некаторыя з іх, а таксама даследуем рэшткі самалётаў! Апроч гэтага спынімся па дарозе, каб агледзіць крэпасць-манумент Arkhiloskalo ды яшчэ адзін загадкавы артэфакт — такі ж пакінуты, як і авіябаза. […]
Новае «Умоўна геніяльнае шоу» з жаночым выпускам пра вядомых беларусак 7 лютага ў Тбілісі
Новае “Умоўна геніяльнае шоу” А што ў шоу? • смешныя адказы каштуюць амаль столькі жа, як і правільныя; • вы трошкі больш даведаецеся пра Беларусь; • умоўная геніяльнасць! Гэтым разам у нас жаночы выпуск! Абмяркоўваем вядомых беларусак ды ломім шкляную столь 7 лютага (субота) Збор гасцей: 16:30 Speakeasy Уваход: любы данат Для браніравання пішыце ў TG: @umounyja
Тбіліскі клуб інтравертаў арганізуе вандроўку да старажытнай крэпасці Bochorma і Ujarma 31 студзеня
Новая вандроўка ад Тбіліскага клуба інтравертаў Паглядзець вялікае старажытнае гарадзішча BOCHORMA CASTLE. Комплекс стаіць на ўзвышшы і ўключае ў сябе некалькі замкавых пабудоў: абарончых, гаспадарчых, рэлігійных.Прайсці да крэпасці і назад трэба будзе 3–5 км (у залежнасці ад кропкі высадкі) з наборам вышыні 300 м.На зваротным шляху можна будзе бонусам наведаць крэпасць Ujarma. 31.01 (субота), выезд […]
Гістарычная гульня «Шляхта»: станьце шляхціцам у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай
Гістарычная гульня “Шляхта” #гульнятэка Вы станеце шляхціцам або шляхцянкай, каб будаваць уласны лёс у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Развівайце свае здольнасці, здабывайце апякунства выбітных гістарычных асоб, змагайцеся з праціўнікамі. Час давесці, хто варты сапраўднай шляхетнасці. У гульні вас чакаюць:90 картак развіцця для стратэгіі і росту10 картак шляхціцаў і шляхцянак з унікальнымі магчымасцямі5 фішак […]
Прадаецца салон-цырульня Kudzierki ў Тбілісі для кучаравых, бізнес за $28 000
Продаж бізнесу — салон-цырульня Kudzierki У сувязі з пераездам шукаем новага ўладальніка Спецыялізаваны салон для кучаравых людзей адзіны ў Грузіі — гэта ўстойлівы нішавы бізнес, папулярны ва ўсім свеце! • Тбілісі, вул. Ганны Паліткоўскай, 3/26 • плошча 74 кв. м.• арэнда 700$ Асноўныя лічбы (пры загрузцы ў 42%): • абарот за апошні год: 238 000 лары (88 […]