Open-air Kupalle 2026З 10 па 12 ліпеня рэйв у маляўнічай лакацыі побач з вёскай Асурэці.Аб’яднанне а…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Open-air Kupalle 2026

З 10 па 12 ліпеня рэйв у маляўнічай лакацыі побач з вёскай Асурэці.

Аб’яднанне аўтэнтычных традыцый з сучасным мастацтвам і музыкай. Энергія вясёлага драйву ад генеральнага партнёра фестывалю: REVO alco energy.

Усяго ў 40 км ад Тбілісі тры сцэны, лаўнж- і чыл-аўт зоны, бары і фудкорт з 5 кухнямі, а таксама лазневая, масажная зона і басейн.

Галоўныя хэдлайнеры гэтага года:

Skazz — драйвовы грузінскі постпанк і меланхолія
Shuma — гіпнатычны рытуал і глыбокае тэхна
Polyn —  шматслойны трып-хоп, змяшаны з пост-панкам
Iva Sativa — магутная энергетыка і дзёрзкі этна-мікс

Поўны лайнап фестывалю па спасылцы.

Дзе жыць
Асветлены намётавы гарадок пад аховай у яблыневым садзе.
Бронь месца для вашага намёта ў кемпінгу і арэнда намётаў (арандуйце ў нашых партнёраў у Тбілісі са зніжкай 10% па прамакодзе KUPALLE)

Квіткі на ўсе выхадныя ўжо ў продажы.
Квіткі на адзін дзень будуць прадавацца на ўваходзе.