Закрыццё збору для Вячаслава Дарагія сябры,Слава сёння быў выпісаны з шпіталю. Гэта вельмі важны кро…

Закрыццё збору для Вячаслава

Дарагія сябры,

Слава сёння быў выпісаны з шпіталю.
Гэта вельмі важны крок, хоць наперадзе яго чакае яшчэ працяглае лячэнне і аднаўленне.

Вынікі збору:
* Сабрана: 10.992 лары
* Выдаткавана на шпіталізацыю: 11.046,24 лары

Суму, якой не хапала, а таксама першачарговыя дадатковыя выдаткі мы пакрылі за кошт уласных сродкаў.

Ад усёй душы дзякуем кожнаму з вас. Ваша падтрымка, удзел, словы, пераводы – гэта было неверагодна крута і сапраўды кранае

Мы зрабілі гэта разам! Вячаслаў прыйшоў у сябе і змог атрымаць неабходную тэрміновую дапамогу. Гэта бясцэнна.

На дадзеным этапе мы закрываем збор. Далей будзем разлічваць на аднаўленне, уласныя сілы і страхавую падтрымку.

Фінансавыя дакументы сабраны, пры неабходнасці з імі можна азнаёміцца.

Яшчэ раз вялікі дзякуй за вашую чалавечнасць!                            

Кантакты для сувязі:
@TP2912 (Таццяна)
@olsmol_gr (Вольга)