ГАЎ! ГЭТА ЗНОЎ Я, МОНЦІ! Вы думалі, што пасля 6-годдзя Dapamoga мае людзі нарэшце адпачнуць? Я таксама так думаў. Наіўны сабака. Не паспеў я адысці ад святочнага торта (краёчак я ўсё ж аблізаў — кантроль якасці!), як у Замку зноў закіпела жыццё. Расказваю, што было на гэтым тыдні! І пачаўся ён з выдатнай навіны: наш […]
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Беларусы сабраліся на плошчы Кудзіркі, каб нагадаць пра палітвязняў
Пакуль сёння ў цэнтры горада праходзіць паўмарафон, беларусы працягваюць сваю нядзельную традыцыю — збіраюцца на плошчы Кудзіркі, каб нагадаць пра Беларусь, палітвязняў і нашу барацьбу за свабоду. Сёння да акцыі далучыліся і госці Вільні : Беларус і беларуска з Прагі сустрэлі нас родным: «Жыве Беларусь!» Спадар з Нідэрландаў, які на радзіме працуе з украінцамі, падрабязна […]
13 верасня на Плошчы Вінцаса Кудзіркі пройдзе нядзельны мітынг салідарнасці
Нядзеля, 13 верасня 12:00 – нядзельны мітынг салідарнасці на Плошчы Вінцаса Кудзіркі 12:00 – 21.00 – майстарка манікюру ў Беларускім Замку 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку Штовечар – варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады ⸻ Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga: https://dapamoga.org/be/donations Падтрымаць можна […]
13 верасня на плошчы Вінцаса Кудзіркі адбудзецца мітынг салідарнасці
НЯДЗЕЛЬНЫ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ У гэту нядзелю 13 верасня а 12:00 сустракаемся на традыцыйным мітынгу салідарнасці на плошчы Вінцаса Кудзіркі. Мы працягваем выходзіць, пакуль за кратамі застаюцца нашы людзі. Пакуль тысячы беларусаў пазбаўленыя волі толькі за тое, што хацелі жыць у вольнай краіне. Прыходзьце!Будзьма разам!Пакуль усе не будуць вольныя! Жыве Беларусь! Фота : Дзмітрый Казлоў (блогер […]
Ці ведалі вы, што Žalgiris і Грунвальд — адна і тая ж назва?
QUIZAVA: ГРУНВАЛЬД ЦІ ŽALGIRIS? На QUIZAVA мы задалі пытанне, якое аказалася выдатным прыкладам таго, як адна і тая ж гісторыя можа жыць у розных мовах пад рознымі назвамі. 15 ліпеня 1410 года адбылася адна з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Еўропы. Аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага нанесла паражэнне Тэўтонскаму ордэну. У беларускай традыцыі мы […]
На 6-годдзі Dapamoga адбылося фаер-шоу Марцінаса і яго каманды
ДЗЯКУЙ МАРЦІНАСУ І ЯГО КАМАНДЗЕ ЗА НЕВЕРАГОДНАЕ ФАЕР-ШОУ! Святкаванне 6-годдзя Dapamoga ў мінулую суботу было напоўнена музыкай, сустрэчамі і эмоцыямі. А адной з сапраўдных кульмінацый вечара стала фаер-шоу Марцінаса і яго каманды! Здаецца, Марцінас сапраўды валодае асаблівым талентам — кіраваць агнём. Полымя, музыка, рух і атмасфера Беларускага Замка стварылі відовішча, ад якога было немагчыма адвесці […]
Расклад мерапрыемстваў у Беларускім Замку на суботу, 12 верасня
Субота, 12 верасня 10:00 – заняткі па ёзе ў Беларускім Замку 14:00 – 21:00 – прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку 14:00 – 21:00 – прыём масажыста ў Беларускім Замку 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку Штовечар – варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай […]
Томаса Венцлаву віншуюць з 89-годдзем
СЁННЯ ТОМAСУ ВЕНЦЛАВУ — 89! 11 верасня мы сардэчна віншуем з Днём нараджэння вялікага сябра Dapamoga — Томаса Венцлаву, літоўскага паэта, эсэіста, перакладчыка, дысідэнта і праваабаронцу. Сёння яму спаўняецца 89 гадоў. Мінулай восенню Томас быў госцем Беларускага Замка, дзе сустрэўся з беларусамі і вельмі шчыра размаўляў пра досвед эміграцыі. Ён добра ведае, што значыць жыць […]
11 верасня 2025 года 52 палітвязні былі вызваленыя і прымусова вывезеныя ў Літву
РОЎНА ГОД ТАМУ 52 ПАЛІТВЯЗНІ АПЫНУЛІСЯ НА СВАБОДЗЕ 11 верасня 2025 года пры падтрымцы амерыканскага ўрада і, у прыватнасці, Джона Коўла з беларускіх турмаў і калоній былі вызваленыя 52 палітвязні, пасля чаго іх прымусова вывезлі ў Літву. Пасля гадоў, месяцаў і дзён за кратамі яны нарэшце апынуліся на свабодзе. І менавіта Dapamoga і Беларускі Замак […]
Dapamoga адкрывае збор на 1000 еўра на прадуктовую дапамогу беларусам у Літве
ЗБІРАЕМ 1000 ЕЎРА НА ПРАДУКТОВУЮ ДАПАМОГУ БЕЛАРУСАМ У ЛІТВЕ Кожны тыдзень Dapamoga атрымлівае прадукты праз Maisto bankas — літоўскую дабрачынную арганізацыю, якая ратуе прыдатную да ўжывання ежу ад марнавання і перадае яе тым, каму яна патрэбная. У Беларускім Замку нашы валанцёры фарміруюць з гэтых прадуктаў наборы для беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь, сем’яў з дзецьмі, пажылых […]