РОЎНА ГОД ТАМУ 52 ПАЛІТВЯЗНІ АПЫНУЛІСЯ НА СВАБОДЗЕ11 верасня 2025 года пры падтрымцы амерыканскага …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

РОЎНА ГОД ТАМУ 52 ПАЛІТВЯЗНІ АПЫНУЛІСЯ НА СВАБОДЗЕ

11 верасня 2025 года пры падтрымцы амерыканскага ўрада і, у прыватнасці, Джона Коўла з беларускіх турмаў і калоній былі вызваленыя 52 палітвязні, пасля чаго іх прымусова вывезлі ў Літву.

Пасля гадоў, месяцаў і дзён за кратамі яны нарэшце апынуліся на свабодзе.

І менавіта Dapamoga і Беларускі Замак сталі першым месцам у Літве, дзе нашы героі і гераіні змаглі сабрацца разам, перавесці дух і ўпершыню павячэраць на свабодзе.

Сёння, роўна праз год, мы памятаем той вечар і ўсіх, хто быў побач.

І працягваем чакаць дня, калі ўсе беларускія палітвязні будуць на свабодзе

https://youtube.com/shorts/s3ydFFY35yA?feature=shared
Дэпартаваныя ў Літву палітвязні зараз у Замку. Кранальна да слёз. Вільня. 2025’09’11

Enjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and the world on YouTube.