ДЗЯКУЙ МАРЦІНАСУ І ЯГО КАМАНДЗЕ ЗА НЕВЕРАГОДНАЕ ФАЕР-ШОУ!
Святкаванне 6-годдзя Dapamoga ў мінулую суботу было напоўнена музыкай, сустрэчамі і эмоцыямі. А адной з сапраўдных кульмінацый вечара стала фаер-шоу Марцінаса і яго каманды!
Здаецца, Марцінас сапраўды валодае асаблівым талентам — кіраваць агнём. Полымя, музыка, рух і атмасфера Беларускага Замка стварылі відовішча, ад якога было немагчыма адвесці вачэй.
Дзякуй Марцінасу і ўсёй камандзе за гэты яркі фінальны акорд нашага свята!
А некалькі эфектных момантаў паспеў злавіць у аб’ектыў адзін з гасцей свята — паглядзець іх можна на YouTube:
Глядзіце фрагменты фаер-шоў на YouTube і яшчэ раз перажывайце гэты вечар разам з намі! :