Пакуль сёння ў цэнтры горада праходзіць паўмарафон, беларусы працягваюць сваю нядзельную традыцыю — …

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Пакуль сёння ў цэнтры горада праходзіць паўмарафон, беларусы працягваюць сваю нядзельную традыцыю — збіраюцца на плошчы Кудзіркі, каб нагадаць пра Беларусь, палітвязняў і нашу барацьбу за свабоду.

Сёння да акцыі далучыліся і госці Вільні :

Беларус і беларуска з Прагі сустрэлі нас родным: «Жыве Беларусь!»

Спадар з Нідэрландаў, які на радзіме працуе з украінцамі, падрабязна распытаў пра Dapamoga і беларусаў у Літве. Пасля размовы ён зрабіў ахвяраванне на збор у падтрымку Украіны на нашай платформе

Дзве спадарыні з Вялікабрытаніі таксама зацікавіліся жыццём беларусаў у Літве і сітуацыяй з палітычнымі зняволенымі рэжыму Лукашэнкі. На развітанне яны пажадалі беларусам поспеху і ўдачы

Вось дзеля такіх сустрэч мы таксама працягваем выходзіць штонядзелю: размаўляць, распавядаць пра Беларусь і знаходзіць салідарнасць сярод людзей з розных краін.

Жыве Беларусь!