СЁННЯ ТОМAСУ ВЕНЦЛАВУ — 89!
11 верасня мы сардэчна віншуем з Днём нараджэння вялікага сябра Dapamoga — Томаса Венцлаву, літоўскага паэта, эсэіста, перакладчыка, дысідэнта і праваабаронцу. Сёння яму спаўняецца 89 гадоў.
Мінулай восенню Томас быў госцем Беларускага Замка, дзе сустрэўся з беларусамі і вельмі шчыра размаўляў пра досвед эміграцыі. Ён добра ведае, што значыць жыць не на Радзіме: у 1977 годзе Венцлова з’ехаў у ЗША, а за дысідэнцкую дзейнасць быў пазбаўлены савецкага грамадзянства.
Падчас сустрэчы Томас казаў, што разумее людзей, якія, апынуўшыся ў новай краіне, не адразу знаходзяць у сабе сілы рухацца далей, развівацца і будаваць новае жыццё. Ён падзяліўся і ўласным няпростым досведам: у ЗША Венцлова перажыў цяжкі псіхалагічны крызіс і клінічную дэпрэсію, з якой звяртаўся па прафесійную дапамогу.
Менавіта таму яго словы тады прагучалі для многіх з нас асабліва важна: эміграцыя патрабуе часу, і кожны мае права праходзіць гэты шлях у сваім тэмпе.
Дарагі Томас, дзякуй за вашу мудрасць, адкрытасць, падтрымку беларусаў і сяброўства з Dapamoga.
З Днём нараджэння! Зычым здароўя, сіл і яшчэ шмат гадоў, напоўненых паэзіяй, людзьмі і любімай Вільняй!