«Дзень, які раздзяліў жыццё нашай сям’і на «да» і «пасля» 5 гадоў таму, 29 траўня 2020-га, Сяргея Ціханоўскага затрымалі падчас перадвыбарчага пікету ў Гродне. З таго дня ён знаходзіцца за кратамі. Яго асудзілі на 19,5 гадоў зняволення — за жаданне пабудаваць краіну для жыцця. Сёння Святлана Ціханоўская шчыра дзеліцца асабістым. Пра каханне, якое вытрымала выпрабаванні. […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Палітвязень Валерый Богдан памёр праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення
Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан Валерыю было 58 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Нерчынск у Забайкальскім краі Расіі. Адслужыў у войску ў Навасібірску, пасля адвучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Жыў у Брэсце і Мінску. Богдана затрымалі 18 траўня 2021 года, а 17 верасня 2021 года асудзілі на тры гады калоніі […]
Былы палітвязень Андрэй Чапюк эвакуяваны з Беларусі, паведамляе Андрэй Стрыжак
Выехаў з Беларусі былы палітвязень Андрэй ЧапюкКіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак паведаміў, што з Беларусі эвакуяваны былы палітзняволены Андрэй Чапюк — валанцёр «Вясны», які правёў за кратамі 4 з паловай гады. https://nashaniva.com/368769 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368769
Паўстанне 1877 года ў Польшчы: гісторыя спробаў паўтарыць студзеньскае паўстанне 1863 года
Паўстанне, якое не адбылося. Частка 2 Увесну 1877 года планы, падавалася, маргінальнай групы «Канфедэрацыя польскай нацыі» узняць новае паўстанне ў Польшчы нечакана сталі выглядаць не так ужо і фантастычна. Працяг гісторыі пра спробу паўтарыць «студзеньскае паўстанне 1863-га» ў 1877 годзе. (На фота Адам Сапега, які адыграў значную ролю ў паўстанні, што не адбылося) Чытаць далей […]
Беларусы Беластока выказваюць падтрымку палітвязням і дзякуюць актывістам
Беларусы Беластока на дне палітвязня. Дзякуй усім, хто падтрымлівае людзей за кратамі, і хто распавядае свету пра іх лёсы. Свабоду вязням!Жыве Беларусь! (І дзякуй нашым актывістам за фота)
Вольга Быкоўская пра Вітольда Ашурка: успрымае яго як беларускага героя
«Успрымаю яго як беларускага героя». Вольга Быкоўская — пра Вітольда Ашурка 21 траўня 2025 года — чацвёртая гадавіна смерці палітвязня Вітольда Ашурка. Ён загінуў у зняволенні. Менавіта з гэтай сумнай нагоды Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў дату смерці Вітольда — 21 траўня — Днём палітвязняў Беларусі. Сёлета тэмай Дня стала салідарнасць. Журналістка і грамадская актывістка Вольга […]
За чатыры гады загінулі восем палітвязняў, у тым ліку Вітольд Ашурак і Валянцін Штэрмер
Чатыры гады таму быў забіты Вітольд Ашурак. Учора мы даведаліся пра забойства Валянціна Штэрмера. У той жа калоніі. Мы дакладна ведаем пра 8 палітвязняў, што загінулі за кратамі. Колькі іх было рэальна – даведаемся ў будучыні. Чалавечыя трагедыі ператвараюцца ў статыстыку. Кажуць, сёння трэба ўзгадваць людзей у турмах, але гэта дарэмная парада. Іх не ўзгадваюць […]
Апошні верш Міхася Чарота «Прысяга» з нагоды Дня палітвязня
З нагоды Дня палітвязня прыводзім цалкам апошні верш забітага камуністамі Міхася Чарота «Прысяга» Верш аб асабістай невінаватасці паэта. Гэты тэкст Чарот напісаў на сцяне менскай унутранай турмы НКВД. Там яго ўбачыў і запомніў другі паэт, асуджаны камуністамі ў 1940-м на 8 гадоў лагераў, а ў 1949-м паўторана арыштаваны і сасланы Мікалай Хведаровіч. Вось, што ўзгадваў […]
Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер, які ледзь хадзіў пасля інсульту і быў кінуты ў ШІЗА
Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА» У 2023 годзе да жыхара Гомеля прыйшлі за каментары з асуджэннем расійскай агрэсіі. Яму прысудзілі пяць гадоў зняволення і адправілі ў шклоўскую калонію — тую самую, дзе пры нявысветленых абставінах памёр Вітольд Ашурак. https://nashaniva.com/367709 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367709
Сёння дзень народзінаў Ігара Лосіка: жадаем моцнага здароўя і хуткай волі
Сёння дзень народзінаў смелага, таленавітага і прыгожага Ігара Лосіка. Апошні год быў надзвычай цяжкім для Ігара: “развод” пад прымусам з Дар’яй, арышт малодшага брата Мікіты. Мабыць, яго суцяшае тое, што Дар’я нарэшце на волі, і з Паўлінкай цяпер побач маці. Вязні часам перажываюць за родных больш, чым за сябе, бо ведаюць, што чакае чалавека за […]