Поўны спіс вывезеных з Беларусі палітвязняў і іншых зняволеныхГэта Мікола Стакевіч, Уладзімір Мацкевіч, Генадзь Фядыніч, Аляксандр Ярашук, Мікола Дзядок, Дзмітрый Кучук, Зміцер Дашкевіч, Яўген Афнагель, Павел Вінаградаў, Максім Вінярскі, Андрэй Войніч, Сяргей Спарыш, Галіна Дзербыш, Ігар Лосік, Павел Мажэйка, Аляксандр Манцэвіч, Алена Цімашчук, Ірына Слаўнікава, Ларыса Шчыракова, Павел Падабед, Вячаслаў Лазараў, Яўген Меркіс, Мікалай Хіла, […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь і стаіць на нейтральнай паласе з Літвой
МІКОЛА СТАТКЕВІЧ АДМАЎЛЯЕЦЦА ПАКІДАЦЬ БЕЛАРУСЬ З’явілася інфармацыя, што ён стаіць на нейтральнай паласе паміж Беларуссю і Літвой і адмаўляецца дэпартавацца.
Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча
Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча https://nashaniva.com/376739 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/376739
Вызвалены Ігар Лосік, заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу», правёў за кратамі больш за 5 гадоў
Вызвалены Ігар Лосік Заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу», адзін з самых таленавітых блогераў краіны, правёў за кратамі больш за 5 гадоў. А прысудзілі яму ўвогуле 15 гадоў. Лосік перажыў сямейную драму — у 2022-м арыштавалі яго жонку Дар’ю. Падчас зняволення яна вырашыла развесціся з Ігарам. https://nashaniva.com/370675 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370675
Мікола Статкевіч, кандыдат у прэзідэнты 2010 года, вызвалены са зняволення
Мікола Статкевіч на свабодзе Кандыдата ў прэзідэнты — 2010 утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада ў глыбоцкай калоніі для рэдыцывістаў. Ён быў арыштаваны яшчэ да выбараў — 2020.
Беларусь вызваліла 52 палітвязняў, у тым ліку шэсць грамадзян Літвы, — прэзідэнт Наўседа
Вызваленыя 52 палітвязні Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа абвясціў, што Беларусь вызваліла 52 палітычных зняволеных, а таксама грамадзян заходніх краін, у тым ліку шэсць грамадзян Літвы. Паводле яго, сярод вызваленых — «дзеячы апазыцыі, журналісты, удзельнікі пратэстаў і грамадзяне замежных дзяржаў». «Тое, што адбылося, — гэта велізарны дыпламатычны поспех для Амерыкі і ўсіх нас», — сказаў Наўседа.
Віншуем прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую з днём народзінаў і жадаем здзяйснення жаданняў
Віншуем з днём народзінаў прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую! Ва ўсіх нас ёсць адно агульнае жаданне, і ў кожнага ёсць жаданні асабістыя. У гэтым годзе асабістае жаданне нашай прэзідэнткі нарэшце здзейснілася. Няхай жа агульнае жаданне Святланы і ўсіх беларусаў таксама здзейсніцца хутчэй. З днём народзінаў, Святлана!Жыве Беларусь!
8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы: перамога Канстанціна Астрожскага пад Оршай у 1514 годзе
8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы! 511 гадоў таму, 8 верасня 1514 года, нашы продкі перамаглі ў адной з самых значных бітваў таго часу. Вечны мір трываў усяго толькі пяць гадоў. У 1513 годзе ізноў пачалася вайна. Васіль узяў Смаленск. Пасля вайны спаткаліся на берагах рэк Днепра і Крапіўны, недалёка ад Оршы. Вялікі Гэтман […]
Пяць гадоў працы канала: падзяка актывістам і чытачам Чыжоўкі
Пяць гадоў таму на нашым канале з’явіўся першы допіс. Настрой не святочны, але гадавіна – гэта нагода падзякаваць усім актывістам нашага раёна, усім, хто меў (і мае) дачыненне да стварэння матэрыялаў на канале, і галоўнае, вядома ж, нашым чытачам. Дзякуй, сябры! Няхай птушкі лятаюць і пяюць у вольным небе Жыве Чыжоўка!Жыве Беларусь!
Галоўныя асобы бітвы пад Воршай 8 верасьня 1514 года разграмілі войскі маскоўцаў
«Мужныя рыцары! Няхай доблесьць і мужнасьць вашы будуць вартыя слаўных бацькаў!». Галоўныя асобы бітвы пад Воршай 8 верасьня 1514 года войскі Вялікага Княства Літоўскага ў легендарнай бітве на рацэ Крапіўне, што цячэ ля Воршы, разграмілі вялізнае войска маскоўцаў. Ход бітвы добра вядомы, дык давайце прыгледземся да асноўных дзеючых асобаў як з нашага боку, так і […]