26 гадоў спаўняецца Мікіту Емяльянаву — палітвязню, які знаходзіцца за кратамі даўжэй за ўсіх. Мікіта ўжо двойчы быў асуджаны па арт. 411 КК РБ, а ў ШІЗА ён правеў сумарна 648 содняў (на пачатак снежня 2025 года).
Мікіта Емяльянаў – анархіст, быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года за акцыі салідарнасці з палітвязнямі таго часу: ён кінуў кактэйль Молатава ў дзверы СІЗА-1 (Валадарскага), а таксама абліў фарбай будынак суда, дзе на той момант праходзіў суд над палітвязнем Дзмітрыем Паліенка.
Нагадаем, што ўсе яшчэ даступны мерч у гонар Мікіты. Limited Edition – Razburyć turmy!Разбурыць турмы!
Вы можаце зрабіць данат ад 40 еўра і атрымаць у падарунак унікальную цішотку (у наяўнасці толькі 40 штук).
Напісаць ліст для Мікіты: ПК-11, г.Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, 231900 Мікіта Уладзіміравіч Емяльянаў можна і АНЛАЙН