Палітвязням, якіх вызвалілі 19 сакавіка і якім дазволілі застацца ў Беларусі, выставілі строгія ўмовы знаходжання на волі
Пра гэта паведамляе @pinkscarvesbelarus.
Ім паведамілі аб маючых адбыцца праверках і ўвядзенні шэрага строгіх абмежаванняў.
Сярод асноўных патрабаванняў:
• забарона на выкарыстанне банкаўскіх карт
• забарона на афармленне і выкарыстанне SIM-карт
• любое парушэнне (аж да нязначных, напрыклад ужывання алкаголю) можа прывесці да паўторнага зняволення
Таксама паведамляецца, што ў святочныя дні вызваленых могуць змяшчаць у ІЧУ ці СІЗА.
Па асобных звестках, значная колькасць жанчын была вызвалена без пашпартоў. Афіцыйнае тлумачэнне — дакументы нібы згубленыя.
Калі вам што вядома пра гэта, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo