Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняўУ выніку п…

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў

У выніку перамоваў з спецпасланнікам ЗША Джонам Коўлам рэжым Лукашэнкі памілаваў 250 асобаў. 15 палітзняволеных былі выдвараныя з краіны без дакументаў, а 235 — засталіся ў Беларусі. Палітвязняў з калоній і «хімій» пачалі выпускаць на наступны дзень.

Усе памілаваныя асобы знаходзіліся ў Спісе палітвязняў і асуджаных па палітычных крымінальных справах, якую вядуць праваабаронцы. «Вясна» прааналізавала спіс памілаваных і распавядае, каго з палітвязняў закранула гэтае рашэнне.

• Самым маладым з вызваленых палітвязняў па 20 гадоў, старэйшай — 70 гадоў;

• Мінімум 84 палізняволеныя былі затрыманыя ў 2025 годзе;

• Мінімум 42 фігуранты «справы Гаюна» памілаваныя. Сярод іх асуджаныя як да калоніі, так і да «хіміі», а таксама да «хатняй хіміі».

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/119863

Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка