Кажуць, на вызваленых працягваецца ціск – ну, гэта не навіна. Іх чакаюць шматлікія перашкоды і абмеж…

Кажуць, на вызваленых працягваецца ціск – ну, гэта не навіна. Іх чакаюць шматлікія перашкоды і абмежаванні. Хочацца павіншаваць людзей з воляй, але пакуль рана, на жаль.

І ўсё ж. Сонца ў апошнія дні надзвычай шчодрае, і пралескі сінеюць у самых нечаканых месцах, і птушыныя галасы раптам напаўняюць лес. Кожная вясна – цуд, і яшчэ 250 чалавек паспеюць убачыць вясновы цуд гэтага года. Большасць – у зняволенай краіне, але побач з роднымі, сябрамі і каханымі.

Вітаем вас дома, дарагія сябры!
А сапраўдная воля яшчэ прыйдзе.

Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!