Працягваецца і ўзмацняецца пераслед журналістаў. За кратамі застаюцца журналісты Белсат, ТутБай, Нашай Нівы і іншых выданняў. За апошні месяц фрылансера “Радыё Свабода” Андрэя Кузнечыка асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, затрымалі журналістаў Алеся Любечнука і Канстанціна Залатых, “ТУТ БАЙ Медыя” прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй, а акурат сёння рэдактарка “Новага Часу” Аксана Колб атрымала 2.5 гады […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Справа «Буслы ляцяць»: запалохванне не працуе, беларусы працягваюць барацьбу
Працягваецца працэс па справе “Буслы ляцяць”. Пачвары планавалі паказальны суд, але нават паказальнасць ім даецца не вельмі. Атрымалася арганізаваць толькі ябацек-правакатараў і пратакол на 76-гадовую Наталлю Іванісаву. І чым яны хацелі напужаць нас? Ужо былі і 22 гады за непадарваную сметніцу, і 18 год за ўдзел у выбарах. Каналы з мемамі прызнавалі экстрэмісцкімі, абраную прэзідэнтку […]
Беларусы з Чыжоўкі пратэстуюць супраць пуцінскай Расіі ў Варшаве
Чыжоўка супраць пуцінскай Расіі ў Варшаве! Усім добрага настрою ад нашага чытача. Яшчэ раз дзякуем беларусам, што працягваюць барацьбу, апынуўшыся за мяжой. Жыве Беларусь!
Беларусы з Санкт-Пецярбурга вітаюць палітзняволенага Льва Цяліпку з днём нараджэння
У 669 дзень беларусы з Санкт-Пецярбурга віншуюць з Днём нараджэння Льва Сяргеевіча Цяліпку. Жадаем яму моцнага здароўя, не губляць веру ў свою праўду і моц! А галоўнае, жадаем яму хутчэйшага вызвалення з-за крат! Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай! P.s. Шчыра вітаем усіх вольных беларусаў якія не губляюць надзею ў светлую будучыню і змагаюцца за […]
Прывітанне беларусам Санкт-Пецярбурга: дзякуй за падтрымку палітзняволеных і штодзённую барацьбу
Мы перадаем прывітанне беларусам Санкт-Пецярбурга. Дзякуй за тое, што падтрымліваеце палітзняволеных .Дзякуй, што кожны дзень робіце нешта для перамогі.Дзякуй, што не спыняецеся. Мы ведаем, як цяжка весць барацьбу ў таталітарнай краіне, і таму кожны ваш пост натхняе яшчэ больш! Разам пераможам!Жыве Беларусь!
Пачаўся закрыты «суд» над філосафам Уладзімірам Мацкевічам
Пачаўся “суд” над Уладзімірам Мацкевічам. Вядома, у закрытым рэжыме, бо пачвары, што абвінавачваюць філосафа, выглядаюць хутчэй абсурдна і смешна, чым страшна. Наогул, усе гэтыя хлуслівыя, вартыя жалю “суддзі” і “пракуроры”, – што яны могуць супраць чалавека, чыя галоўная зброя – думка? Пацукі прызвычаіліся прыніжаць – але што ім рабіць з чалавекам, якога немагчыма прынізіць? Які […]
Павел Севярынец за кратамі працягвае працу на карысць беларускай культуры
7 чэрвеня 2020 года быў затрыманы Павел Севярынец – палітык, пісьменнік, мастак, вернік, двойчы палітзняволены, смелы і прынцыповы чалавек. Большую частку жыцця Павел змагаецца з рэжымам лукашэнкі: у 1995 г уступіў у БНФ, а першы раз арыштаваны за грамадзянскую пазіцыю ў 1998 г. Акрамя палітыкі, Павел займаўся шматлікімі культурнымі і асветніцкімі праэктамі, удзельнічаў у абароне […]
Раман Пратасевіч — на ланцугу, Соф’ю адправілі ў калонію
Дарэчы, пра Рамана Пратасевіча. Раман, нажаль, не на волі, ён на ланцугу. У такой сітуацыі ажаніць яго маглі толькі з міліцыянткай. І праўду ён калі і раскажа, то апасля нашай перамогі.А Соф’ю сёння адправілі ў калонію
Палітзняволены Павел Кучынскі з анкалогіяй 4-й стадыі атрымаў 5 гадоў узмоцненага рэжыму
Здавалася, беларускія “суды” ужо не здольныя нас шакаваць, але ж сёння было прабітае новае дно. Палітзняволены Павел Кучынскі за каментары атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У Паўла чацвёртая стадыя анкалагічнага захворвання. Пачвары ў пагонах і пачвары ў мантыях не проста хочуць адняць свабоду. Яны хочуць адняць жыццё. Мы жадаем Паўлу сіл, каб прайсці гэтае […]
Касмічныя штрафы і кампенсацыі «сілавікам»: колькі грошай выбіваюць беларускія «суды»
За касмічнымі тэрмінамі, што кожны дзень раздаюць “суды”, мы часам забываем пра касмічныя выплаты, якія таксама прысуджаюць людзям. Мінсктранс патрабуе тысячы за выхад на дарогу падчас маршаў. У траўматолагаў, чыя віна нават не даказана, дзяржава адкрыта патрабуе “выкуп”. Да і штраф ў 200 базавых за адміністратыўку – непад’ёмная сума для шматдзетнай маці ці пенсіянера. Кампенсацыі […]