​​Вікторыю Кульшу, былую адміністратарку чата “Кіроўцы 97”, у трэці раз асудзілі па крымінальнай спр…

​​Вікторыю Кульшу, былую адміністратарку чата “Кіроўцы 97”, у трэці раз асудзілі па крымінальнай справе (нібыта за парушэнне рэжыму ў калоніі). Кожны новы прысуд дадае год да агульнага тэрміна. Вікторыя правяла 92 дні ў ШІЗА, яе на 6 месяцаў змясцілі ў ПКТ; ёй больш за год блакуюць ліставанне.

Галоўны пацук кажа, што не ваюе з жанчынамі. Ён не ваюе, так, ён імкнецца прынізіць, знясіліць, запалохаць, паламаць, але дарэмна: гераічныя беларускі мацнейшыя за кожнага пацука, што хавае пысу пад балаклавай.

І ў той жа час дастаткова жанчын, што служаць сістэме. Усе гэтыя цёткі з начосамі ў мантыях, маладыя пракуроркі. Ці дапамагаюць яны вучыць урокі дзецям, ці ходзяць на манікюр, ці купляюць прыгожыя сукенкі? Жанчыны, якія ў дзяцінстве, вядома ж, чулі: “ну які з цябе следчы ці суддзя, ты-ж-дзяўчынка”, насуперак усім сталі следчымі ды суддзямі, каб зараз катаваць іншых жанчын?! Тых, хто не жадае моўчкі варыць боршч па заветах непаважанай спадарыні ярмошынай? Як? Навошта? Ці чалавек, што аднойчы ахвяраваў сумленнем, ператвараецца ў пачвару, і няма розніцы, як да пачвары будуць звяртацца, “спадар” ці “спадарыня”?

Дык вось. Жанчыны Беларусі заслугоўваюць роўнасці. Усе жанчыны. І роўнасць будзе. У аплаце працы, у адносінах грамадства, у сям’і. І ў справядлівым судзе над пачварамі.

Свабоду Вікторыі Кульшы!
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!