Ведаеце, мы шмат чулі раней і часам чуем зараз, што сцяг – гэта проста адрэз тканіны, што не важна, якіх ён колераў. Не, сябры.
Сапраўдныя сцягі побач з народамі ў найцяжэйшыя часы, падчас вайны. Пад імі і за іх змагаюцца і паміраюць, праходзяць праз катаванні. Іх простыя людзі берагуць пад акупацыяй, іх шукаюць і імкнуцца знішчыць акупанты. Пад імі хаваюць загінулых герояў.
Сапраўдныя сцягі побач з народамі ў часы міру. Яны лунаюць над дахамі ў святочныя дні, пад імі выступаюць спартоўцы на міжнародных спаборніцтвах, пад імі кіраўнікі дзяржаў прыносяць прысягу.
У беларусаў ёсць толькі адзін сапраўдны сцяг. Нажаль, ён пабачыў больш цяжкіх часоў, чым добрых, але кожны дах, кожная сцяна, кожнае вакно і кожны беларус чакаюць яго. Вайна скончыцца. Сцяг герояў будзе сцягам мірнага жыцця.
А тое, што вісіць на аўтазаках, турмах і ў кабінетах губазікаў, – гэта не сцяг, вядома ж. Гэта чырвона-зялёная ануча, і месца ёй – на сметніцы гісторыі.
Свабоду Дзянісу Варозаву, Вячаславу Панцюшэнку, Вользе Церах, Уладзіміру Лавору і Кацярыне Зарэцкай!
Жыве Беларусь!