​​Ворша.Пінск. Мёры.Мазыр.Глыбокае.Сянно.Лепель.Івацэвічы.Мачулішчы.Мінск.Брэст. Полацк. Наваполацк….

​​Ворша.
Пінск.
Мёры.
Мазыр.
Глыбокае.
Сянно.
Лепель.
Івацэвічы.
Мачулішчы.
Мінск.
Брэст.
Полацк.
Наваполацк.
Гомель.
Круглае.

І зараз – Дзяржынск.

Там карнікі пераследуюць як тэрарыстаў тых, хто вывесіў нашыя нацыянальныя сцягі. Нібыта побач са сцягам была ці то бомба, ці то муляж, ці то не побач са сцягам, ці ўвогуле нічога не было, але можна зладзіць хапун на некалькі дзён.

Як жа пачварам пячэ ад беларускіх сцягоў! Як ад сапраўднай выбухоўкі. Ці як ад злітай размовы пра паляванне на койданаўскіх партызан з дапамогай фотапастак. Народ, дарэчы, добра яе памятае, ўвогуле, адзін з самых дэбільных эпізодаў у гісторыі нашай “міліцыі”, як такое забыць.

І вось пацукі трэслі літаральна ўсіх, нават у суботу і нядзелю, палохалі адзін аднаго (і камунальнікаў) выбухоўкамі, а ноччу хтосьці зноў развесіў сцягі на дрэвах на радасць вольным людзям.

А ўсё таму, таварыш маёр, што вясна ідзе. Мо яна і спазніліся ў гэтым годзе, але ж.  Дрэвы расквітнеюць забароненымі колерамі, а потым зноў і зноў. Вясна – яна такая, не спыніць, не стрымаць, не затрымаць.

Слава партызанам Беларусі!
Жыве Койданава!
Жыве Беларусь!