Нашаму каналу сёння два гады! Вядома ж, мы вырашылі неяк адзначыць. Памятаеце, мы на пачатку лета пыталіся, як далёка можа заляцець наша татэмная птушачка? Ну дык вось. Вельмі далёка. Чыжыкі разляцеліся па свеце! Дзякуй вам, сябры!Жыве Беларусь!
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Два гады пераследу святароў: штрафы, высяленні, крымінальныя справы супраць цэркваў у Беларусі
Два гады злачынная ўлада пераследуе святароў розных цэркваў. Іх кідаюць на суткі, спаганяюць велізарныя штрафы, вымушаюць з’ехаць. Духоўны гімн “Магутны Божа” неафіцыйна забаронены. Вернікі царквы “Новае жыццё” моляцца пад адкрытым небам, бо былі прымусова выселены са свайго храма. Святара Сяргея Рэзановіча і яго родных судзяць як тэрарыстаў. Вось і да Ўладзіслава Багамольнікава, праваслаўнага святара, уварваліся […]
Палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА
Сярод сумных навін здараюцца і добрыя: палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА. Як бы пачвары не імкнуліся атруціць беларусам кожную хвіліну, людзі нават за кратамі вераць у шчасце. Жыццё працягваецца, а для сапраўднага кахання няма перашкодаў! Мы жадаем Андрэю і Ірыне кахаць, марыць, знаходзіць моц і падтрымку адзін у адным, і, канешне, […]
Максіму Знаку спаўняецца 41 год
Сёння адвакату, паэту і адвечнаму аптымісту Максіму Знаку спаўняецца 41 год. Адвакатам, мабыць, цяжэй за іншых. Цяжка, калі пачвары сцвяржаюць, што твая адукацыя, твая праца нічога не каштуе, бо часам не да законаў. Але ўсё гэта аднойчы пройдзе. Дыктатар адправіцца на сметніцу гісторыі, а закон і права будуць адноўлены. Мы жадаем Максіму свабоды, новых песень […]
Анджэй Пачобут — 17 месяцаў за кратамі: журналіст стаў сімвалам беларуска-польскага сяброўства
У апошнія дні галоўны пацук і яго памагатыя абрынуліся на Польшчу: прапаганда аб’яўляе яе амаль галоўным ворагам, знішчаюцца польскія могілкі. А памятаеце закрыццё “Польскай школы”, пераслед “Саюза палякаў”, справы аб рэабілітацыі нацызму? У гэты ж час журналіста і сябра “Саюза палякаў” Анджэя Пачобута ўжо 17 месяцаў трымаюць за кратамі за … распальванне варажнечы! Дарэчы, не […]
Казка пра пацучыны кароль: сатыра на беларускую дыктатуру
Сёння ў нас будзе казка. У адной краіне ўладу захапілі пацукі. На пасадах, у арміі, у міліцыі людзей амаль не засталося – пацукі там заселі. А каралём у іх быў стары тлусты вусаты пацук, які вельмі любіў спалучэнне чырвонага і зялёнага, спевы Саладухі, хакей і каб яго называлі прэзідэнтам. Аднойчы, акурат у дзень ведаў, пацучыны […]
Студэнт Раман Карпук асуджаны на 3 гады за лісты з заклікам сумленна лічыць галасы
Студэнт Раман Карпук быў асуджаны на тры гады калоніі за лісты чальцам выбарчых камісій, дзе хлопец заклікаў сумленна падлічваць галасы. “Суд” вырашыў, што Раман такім чынам “перашкодзіў ажыццяўленню выбарчых правоў”. Хутка за тое ж самае пачнуць судзіць Міхаіла Хаміцэвіча, Мікалая Карабко, Вячаслава Дашкевіча і Таццяну Заяц. Здаецца, пад “выбарчымі правамі” пацукі разумеюць сваё пацучынае права […]
Хунта замяніла «перагорнутую старонку» на тотальныя пошукі ўдзельнікаў 2020 года
Тэма пра старонку, якую трэба абавязкова перагарнуць, неяк знікла з наратыву галоўнага пацука (няўжо зразумеў, што гэта немагчыма?!) Зараз у хунты новая мэта: знайсці, пасадзіць, запалохаць усіх. Сотні, калі не тысячы, пацукоў на розных пасадах занятыя праглядам фотак за 2020 г, пошукам каментаў, лайкаў і рэпостаў. Тоны бумагі марнуюцца на сфабрыкаваныя справы, у судах працуе […]
Дзяніс Івашын абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве: яму пагражае 15 гадоў
Дзяніса Івашына абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Яму пагражае 15 гадоў, а ён перад пасяджэннем кажа маці “Мама, у мяне ўсё добра! Не перажывай! Мы пераможам“, а потым “Жыве Беларусь!” І мы ведаем: мы сапраўды пераможам. Пакуль побач такія людзі, як Дзяніс. Тыя, хто былі раней звычайнымі беларусамі, а потым аднойчы сталі героямі. Тыя, каго не […]
Марыю Успенскую перавялі ў Навінкі, суды над каментатарамі па справе Зельцэра працягваюцца
Марыю Успенскую перавялі ў “Навінкі”. А каментатараў па справе Зельцэра працягваюць судзіць. За каменты накшталт “загінуў герой, падох фашыст” людзі атрымліваюць тэрміны. І ні суддзі, ні пракуроры, ні міліцыя не пытаюцца, нават думкі няма запытацца, хто з загінулых герой, а хто фашыст. Добра ведаюць. А яшчэ іх вельмі абражаюць каменты пра “вынас смецця”. Не трэба […]