​​Швейцарыя адмовіла ў прытулку беларусу, бо не гатовая шчаслівая еўрапейская краіна паверыць, што ў…

​​Швейцарыя адмовіла ў прытулку беларусу, бо не гатовая шчаслівая еўрапейская краіна паверыць, што ўсе тыя жахі, пра якія пішуць праваабаронцы, сапраўды могуць адбываца.

А вось краіны, што пакаштавалі сацыялістычнага раю, добра ведаюць: і могуць, і адбываюцца. Таму Сейм Літвы прагаласаваў супраць вета прэзідэнта Наўседы і супраць абмежаванняў для беларусаў.

Дзякуй вам, суседзі! Не толькі за падтрымку, але і за тое, што разумееце нас. Часам беларусам балюча ад аднаго толькі “а чаго вы не выберыце іншага, калі гэты не падабаецца?”. Вось чаго літовец ніколі ў беларуса не спытае.

А Сейм, дарэчы, паказаў, як працуе дэмакратыя: адзін чалавек не павінен вырашаць усё. І лука зараз, мабыць, не разумее, ну як так, прэзідэнт, і не можа нейкі там закон адмяніць, ну смешна. Бо сапраўдны прэзідэнт – ён спец і ў кароўніках, і ў інфармацыйных тэхналогіях, і першым ведае, откуда готовилось нападение. Праўда толькі і з кароўнікамі, і з ІТ, і з арміяй у нас нешта не тое, але ж каго гэта хвалюе. Дык вось. Наўседа – ён, можа, і не разумее чагосьці пра кароўнікі, але пад трыбунал дакладна не пойдзе ніколі. Не заслужыў. А “галоўны спецыяліст” аднойчы адкажа. За ўсё.

Жыве Беларусь!