​​А што ж гэта робіцца? Эталонны ябацька, амаль ябацька з палаты мераў і вагаў, такі ўжо ябацька, і …

​​А што ж гэта робіцца? Эталонны ябацька, амаль ябацька з палаты мераў і вагаў, такі ўжо ябацька, і сілавік, і спартовец, дзякуй богу, што не спявае, – карацей кажучы, гэты шаноўны патрыёт ябацькаўшчыны трапіў на Акрэсціна, у карусель, зараз пад пагрозай крыміналкі!

Як так, за што, ну рэпоснуў нешта там, але ж паважаны чалавек, свой, не змагар нейкі! Дзе ж нашае “не да законаў”, калі яно так патрэбна?

А кажуць яшчэ, прапагандысты заварушыліся, вырашаюць у варожым фэйсбуку, хто сапраўдны патрыёт, а хто не. Ужо і дзяўчынку губазаўскую абразілі, і лукашэнкаўскага літаратара. І гэта яшчэ што, у братэрскай Расіі прапагандысты пачалі даносы адзін на аднаго пісаць. А наша хунта любіць пераймаць добрыя рускія традыцыі.

А што так, таварышы пацукі? Дзе ж ваша чырвона-зялёнае адзінства? Думалі, можна жэрці іншых, і ніхто не надумае зжэрці вас? Думалі, 97% атрымаюць канцлагер, а вы атрымаеце краіну для шчаслівага пацучынага жыцця?

Не, гэта так не працуе. У страху павінны быць усе. Узгадайце закон пра смяротнае пакаранне чыноўнікам і вайскоўцам за здраду дзяржаве. Не для змагароў ён. Для вас.

І сёння ты крычыш на камеру “любимую не отдадим!”, а заўтра на Акрэсціна дзякуеш богу, што ты фэйкавы сілавік, а не сапраўдны, і ніхто цябе не расстраляе за здраду дзяржаве.

І не расстраляюць жа. А спаць можна і на падлозе, і без матраса. І кампанія на акрэсціна інтэлігентная, прыемная. Карацей кажучы, сардэчна запрашаем у краіну для жыцця, спадары ябацькі. Не падабаецца? Вы самі яе будавалі.

Нам яшчэ шмат чаго давядзецца перабудоўваць.

Жыве Беларусь!