Абаронца на судзе… Калісьці гэта значыла “той, хто прадстаўляе інтарэсы чалавека”. Але зараз слова “абаронца” гучыць літаральна. Бо адвакат – адзіны, хто стаіць паміж ахвярай рэжыму і беззаконнем, і адзіны, хто звязвае нас с сябрамі і роднымі за кратамі. Дзякуй, адвакаты! Мы разумеем, як цяжка вам працаваць, калі суды ператварыліся ў цырк, з “суддзямі”, што […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Канал валанцёраў Офіса Ціханоўскай: курсы, стажыроўкі і дыскусіі для беларусаў
Суседзі, хвіліначка рэкламы на канале (бо добрыя ініцыятывы трэба падтрымліваць) У валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай ёсць свой канал у тэлеграм @volunteersOST. Адукацыйныя магчымасці для беларусаў і экспертныя дыскусіі з прадстаўнікамі дэмсілаў. Што можна яшчэ там знайсці? Падпісвайцеся, калі хочаце ведаць пра: — курсы, стажыроўкі і стыпендыі, даступныя для беларусаў;— праекты, створаныя валанцёрамі Офіса і іншымі […]
14 супрацоўнікаў Белгазпрамбанка затрыманы — магчымая прычына ў працоўным чаце
Напачатку верасня фашысты затрымалі 14 супрацоўнікаў Белгазпрамбанка, са стралянінай, збіццём, пагрозамі родным. Здаецца, прычына ў працоўным чаце. Зараз пачвары правяраюць банк і шукаюць “карані пратэстных настрояў”. Вось цікава, як яны разважаюць? Можа, сам банк змагарскі? Бо там працаваў Бабарыка, усё зразумела. Ці ўвогуле ўсе банкі такія. У банкаў жа грошы, значыцца, там усе “тлустыя каты”: […]
АДКБ бяздзейнічае ў канфліктах Кыргызстана з Таджыкістанам і Арменіі з Азербайджанам
А вось казалі “ААН ні на што не здольная, НАТА недастаткова рашучае”. Паглядзіце на АДКБ. Кыргызстан з Таджыкістанам на мяжы вайны, Арменія просіць дапамогі ў канфлікце з Азербайджанам, але яе нібыта ніхто не заўважае. Акрамя беларускіх пацукоў, вядома ж. Яны глядзяць на спробы срадара Пашыняна атрымаць ваенную дапамогу ад АДКБ і адчуваюць, што мантра “Расія […]
«Дзень народнага адзінства»: як Лукашэнка ператварыў дату падзелу Польшчы ў свята
Скончыўся гэтак званы “дзень народнага адзінства”. 17 верасня 1939 г Сталін і Гітлер канчаткова падзялілі Польшчу. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адышлі да СССР. Ужо праз некалькі месяцаў там пачаліся дэпартацыі. Вядома ж, расейцы называюць гэта “вызваленнем”. Яны ўвогуле любяць называць акупацыю вызваленнем. Калісьці СССР “вызваліў” краіны Балтыі, нядаўна пуцін “вызваліў” Марыупаль. (Толькі каланізацыю Сібіры […]
Закрыты суд над журналісткай Белтэлерадыёкампаніі Ксеніяй Луцкінай па абвінавачванні ва ўладарным змове
Працягваецца закрыты суд над былой журналісткай Белтэлерадыёкампаніі Ксеніяй Луцкінай. Яе абвінавачваюць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады. Вядома ж, сапраўдная “віна” Ксеніі ў тым, што ў жніўні 2020 г яна сышла з дзяржаўнага канала і вырашала стварыць альтэрнатыўнае тэлебачанне ў інтэрнэце. Нягледзячы на цяжкую хваробу і на тое, што на волі чакае маленькі сын, […]
Яну Пінчук экстрадавалі ў Беларусь: ёй пагражае 19 гадоў за адміністраванне тэлеграм-чата
Яну Пінчук экстрадавалі ў Беларусь, дзе ёй пагражае 19 гадоў зняволення за адміністраванне чата ў тэлеграме. Расейскае ФСБ увогуле дэманструе сапраўднае “братэрства” з “беларускім” КДБ: усе запыты задавальняе, затрымлівае і выдае людзей па аднаму слову лукашэнкаўскіх пацукоў. Але вось менавіта зараз пацукі наўрад ці радуюцца, хоць і атрымалі чарговую ахвяру. Бо, вядома ж, яны сочаць […]
Прывітанне з Глазга: беларусы ў Шатландыі знайшлі нешта падобнае да Чыжоўка-Арэны
Паглядзіце, прывітанне з горада Глазга! Вось адразу бачна, што беларусы: нават у Шатландыі знайшлі нешта падобнае да Чыжоўка-Арэны (на апошнім фота) Дзякуй, сябры! Дарэчы, мы па-ранейшаму чакаем чыжыкаў з усяго светуНаш бот – @SemChizei_bot . Выявы чыжыкаў – тут. Жыве Беларусь!
Святлане Ціханоўскай споўнілася 40 гадоў
Сёння Прэзідэнтцы Беларусі Святлане Ціханоўскай спаўняецца 40 гадоў! З Днём Народзінаў, Святлана Георгіеўна! Няхай усё, аб чым вы марыце, здзейсніцца хутчэй Сэрцы беларусаў з вамі.Жыве Беларусь!
70-гадовага Васіля Дземідовіча судзяць за каментары ў інтэрнэце з пагрозай 15 гадоў
70-гадовага Васіля Дземідовіча судзяць за каментары ў інтэрнэце. Яму пагражае 15 гадоў, а КДБшнікі ўнеслі спадара Васіля ў спіс “тэрарыстаў”. Зараз журналісты называюць яго найстарэйшым “тэрарыстам” у Беларусі. Вядома ж, яны памыляюцца. Найстарэйшаму тэрарысту Беларусі 68 гадоў, і амаль 28 з іх ён і яго банда рабуюць і тэрарызуюць беларусаў. На іх рахунку выкраданні, катаванні […]