Алену Гнаўк судзяць па крымінальнаму артыкулу ў трэці раз (а да таго былі 17 адміністратывак). З апо…

Алену Гнаўк судзяць па крымінальнаму артыкулу ў трэці раз (а да таго былі 17 адміністратывак). З апошняга пасяджэння яе ўвогуле выдалілі, бо спадарыня Алена ў “судзе” любіць звяртаць увагу на ўсялякія недарэчнасці.

І хочацца пацукам зламаць пажылую жанчыну, адчуць уладу над ёй. Але як тут адчуеш уладу, калі яна смяецца з вас у “судзе”, так, спадары пацукі? Вось як яно атрымліваецца, чалавек можа быць за кратамі, а ўлады над ёй ці над ім у вас усё роўна няма. Бо чалавек вас бачыць не страшнымі, а недарэчнымі і тупымі.

І калі трэба будзе выбраць агульны сімвал для нашых адважных “міліцыянтаў”, “суддзяў” ды “пракурораў”, мы прагаласуем за тую самую сметніцу, што Алена Гнаўк падарыла мянтам з ІЧУ. Бо сметніца, спадары пацукі, нагадвае вам (і нам), хто вы ёсць. І вялікая адвечная сметніца гісторыі чакае ўсіх вас.

Свабоду нязломнай Алене Гнаўк!
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!