Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

6 траўня ўшаноўваецца памяць сьвятога і праведнага Ёва Шматпакутнага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 траўня – памяць сьвятога і праведнага Ёва Шматпакутнага Сьвяты Ёў быў нашчадкам Язава, пятага пакаленьня пасьля Абрагама. Бог сьведчыў пра яго: “Быў гэта чалавек беззаганны, справядлівы і богабаязны і ўхіляўся ад зла” (Ёў 1.1). Д’ябал яго выпрабоўваў: пазбавіў маёмасьці, забраў дзяцей, даў невылечную хваробу. Але мусіў адысьці пасаромлены, бо Ёў застаўся непахісным у сваёй […]

Брашура пра беларускага грэка-каталіцкага пакутніка Антона Неманцэвіча

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Брашура: ЯЎГЕН УСОШЫН, СЯРГЕЙ ГАЕК, Беларускі грэка-каталіцкі пакутнік Антон Неманцэвіч (1893-1943), Полацк: Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку, 2023, старонак 24 (адказны за выпуск а. Алесь Шаўцоў; рэдактар Яўген Андросік). ==У 2023 годзе адзначаюцца дзве даты, звязаныя з адным з найбольш актыўных беларускіх уніяцкіх душпастыраў ХХ ст. – апостальскім экзархам Антонам Неманцэвічам (1893-1943). Гэта […]

21.05 адбудзецца аўтобуснае падарожжа па цікавостках Заходняй Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

21.05 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа “ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ”! Маршрут: Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты (≈370 км) У КРЭВЕ падзівімся на знакаміты замак XIV ст. і прыдумаем сцэнар для прыгодніцкага серыялу. У БАРУНАХ пабачым адзін з самых прыгожых вуніяцкіх храмаў Беларусі – касьцёл Сьв. Пятра і Паўла ў стылі віленскага барока (1753). […]

Царква адзначае свята Паловы Пяцідзясятніцы паміж Вялікаднем і Зыходам Святога Духа

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сёння, у сераду пасля нядзелі Расслабленага, у сярэдзіне Пяцідзясятніцы, а менавіта паміж Вялікаднем і святам Зыходу Святога Духа, Царква адзначае свята Паловы Пяцідзясятніцы. Сінаксар гэтага дня так тлумачыць з’яўленне свята: «У сераду Расслабленага спраўляем свята Паловы Пяцідзясятніцы ў гонар двух вялікіх святаў — Вялікадня і Пяцідзясятніцы. Палова яднае і злучае абодва гэтыя святы». Свята мае […]

Памяць святога Апанаса Вялікага, біскупа Александрыйскага і доктара Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

2 траўня – памяць сьв. Апанаса Вялікага, біскупа Александрыйскага Сьвяты Апанас, біскуп і доктар Царквы, нарадзіўся ў Александрыі ў Егіпце. Стаўся вядомым дзякуючы сваім працам “Супраць паганаў” і “Пра ўцелаўленьне Слова”, яшчэ большую славу здабыў, калі ад імя свайго біскупа ўзяў удзел у Нікейскім саборы (325). Праз тры гады быў прызначаны біскупам Александрыі. Намоўлены ягонымі […]

Слова Божае прыняло сапраўднае цела і аддало яго на смерць дзеля ўсіх

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Бесцялеснае, нятленнае і нематэрыяльнае Слова Божае прыйшло на нашу зямлю, хоць і раней не было далёка, бо ніводная частка свету ніколі не была пазбаўлена Яго, але, існуючы ў еднасці са Сваім Айцом, Яно напаўняла ўсё і было паўсюль. Прыйшло ў Сваёй ласкавасці да нас і адкрыла Сябе нам. Злітавалася над слабасцю нашага роду і, узрушанае […]

Папа Францішак сустрэўся з грэка-католікамі Венгрыі ў Будапешце

Грэка-католікі Беларусі #Царква

  ПАПА РЫМСКІ СУСТРЭЎСЯ З ГРЭКА-КАТОЛІКАМІ ВЕНГРЫІПершая палова другога дня Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Венгрыю завяршылася наведваньнем грэка-каталіцкай царквы Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Будапешце. Пасьля сустрэчы з беднымі і бежанцамі, якая адбылася ў касьцёле сьвятой Альжбеты Вянгерскай у Будапешце, Папа Францішак наведаў суседні грэка-каталіцкі храм, дзе адбылася яго кароткая сустрэча з супольнасьцю Вянгерскай Грэка-Каталіцкай Царквы. […]

Паслухмянасць вынікае з любові: разважанне пра авечак Госпада і святло праўды

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Паслухмянасць вынікае з любові. Бо хто не любіць праўды, той дагэтуль не пазнаў яеЦяпер падумайце пра свой досвед. Спытайцеся ў сябе, ці з’яўляецеся авечкамі Госпада, ці пазналі Яго, ці ўбачылі святло праўды? Скажу, што вы ведаеце не праз веру, але праз любоў. Скажу, што вы ведаеце не дзякуючы даверу, а дзякуючы дзеянню. Сам Ян Евангеліст […]

Святы Ян Залатавусны пра настойлівую малітву з верай і цярпеннем

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Кажаш, я шмат разоў прасіў і не атрымаў. Несумненна, гэта таму, што ты дрэнна прасіў – ці з нявер’ем, ці з пыхаю, ці ж не карыснага табе; калі ж прасіў часта і карыснага, то не з настойлівасцю… Калі ж просіш не з намаганнем і вялікай настойлівасцю, то не атрымліваеш. Спачатку трэба пажадаць, а пажадаўшы, прасіць […]

Паэтка Валянціна Аксак адзначае 70-гадовы юбілей

Грэка-католікі Беларусі #Царква

28 красавіка 2023 – 70-гадовы юбілей адзначае Валянціна Аксак Паэтка Валянціна Іванаўна Аксак (Арлова) нарадзілася 28 красавіка 1953, в. Смалічы, Нясвіжскі раёна. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай газеце «Хімік». Працавала карэспандэнтам, аглядальнікам у газетах, загадчыкам аддзела культуры часопісу «Беларусь». Аўтарка кніг: «Цвінтар» (1992), «Капліца» (1994), «Антычны дождж» (1999), «Віно з Каліфорніі» […]