Відавочна, чалавечая злосць не зможа выкрасліць Бога з гісторыі, выкінуць Яго з чалавечага жыцця, як бы да гэтага не імкнуліся супраціўныя Богу сілы (дастаткова прыгадаць пераслед за веру ў яшчэ так блізкія да нас часы камуністычнага рэжыму, або сёлетнюю спробу еўрапейскіх чыноўнікаў унутраным цыркулярам «рэкамендаваць» адмовіцца ад ужывання ў публічнай прасторы Еўропы словазлучэнняў «Нараджэнне Хрыстова» […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Сёння нарадзіўся Збаўца Хрыстос Госпад, які змяніў гісторыю чалавецтва
#НасустрачРаству. Ён сёння нараджаецца для мяне!“Сёння нарадзіўся вам Збаўца, Які ёсць Хрыстос Госпад, у горадзе Давіда.” (Лк. 2, 11) У гэтых словах – сэрца каляднай добрай весткі, а адначасова – пераломны момант чалавечай гісторыі. Гэтае анёльскае «сёння» падзяліла гісторыю чалавецтва на два перыяды — да Хрыста і пасля Хрыста. Свет пасля гэтай ночы каля Бэтлеему […]
Бог праяўляецца ў людзях праз міласэрнасць і ўсынаўленне, даючы надзею на збаўленне
Як лекар правяраецца на тых, хто хварэе, так Бог праяўляецца ў людзях. Таму і кажа Павел: «Бог замкнуў усіх у непаслухмянасць, каб усіх памілаваць» (пар. Рым 11, 32). Павел меў на ўвазе чалавека, які праз непаслухмянасць Богу страціў несмяротнасць. Потым ён зведаў міласэрнасць, атрымліваючы праз Божага Сына тое ўсынаўленне, якое стала магчымым дзякуючы Хрысту. Калі […]
Выстава абразоў у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з унікальнымі творамі і куратарам
Вельмі раім заглянуць на выставу абразоў у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Не пашкадуеце. Асабліва з расповедам ад куратара выставы. Там шмат-шмат усяго цікавага. Для нас пэўным шэдэўрам стаў абраз “Бегства ў Егіпет” (глядзіце фота 2-3). Там не бачны твар Язэпа, які вывозіць Марыю і дзяцятка ад небяспекі. Шыкоўны вослік які паказвае зад (мусіць цару Іраду).А […]
Божая прысутнасць перамяняе страх і трывогу ў радасць і надзею перад Раством
#НасустрачРаству. Божая прысутнасць перамяняе страх і трывогу ў радасць і надзею“…вялікі страх ахапіў іх. Анёл сказаў ім: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу…” (Лк. 2, 9-10) Набліжэнне Бога выклікае ў сэрцы чалавека трывогу і страх. Найсвяцейшы чалавек перад абліччам Усявышняга перажывае неспакой, бо адчувае бясконцую адлегласць, што распасціраецца паміж […]
5-ты і 6-ты дзень на шляху да Божага Нараджэння з Акафістам Найсвяцейшай Багародзіцы
5-ты і 6-ты дзень на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫЧастка ІІ=ДЗЕНЬ V (18 снежня) – Ікас 5Сыны халдэйскія ўбачылі на руках Дзевы Таго, Хто рукою Сваёю людзей стварыў, і зразумелі, што Ён — Уладар, хоць і прыняў выгляд слугі. Яны пасьпяшылі ўшанаваць Яго падарункамі і ўсклікнулі Блаславёнай: Радуйся, Маці незаходнай зоркі! Радуйся, […]
Бэтлеемскі цуд здзяйсняецца, калі я дапускаю да сэрца слова добрай навіны і Божую ласку
Гэты «бэтлеемскі цуд» здзяйсняецца кожны раз, калі я дапускаю да свайго сэрца слова добрай навіны, слова, якое кліча мяне наблізіцца да Дзіцятка, шукаць Яго аблічча, аддаць Яму паклон, кінуцца ў Яго распасцёртыя ў яслях і на крыжы рукі. Гэты «бэтлеемскі цуд» здзяйсняецца кожны раз, калі я ў таінстве святой споведзі прызнаюся ў сваёй маральнай убогасці, […]
Святло Хрыстовае прасвятляе ўсіх: Божы Анёл з’явіўся пастухам у ноч Раства
#НасустрачРаству. Святло Хрыстовае прасвятляе ўсіх“З’явіўся ім анёл Госпадаў, і хвала Госпада асвяціла іх, і вялікі страх ахапіў іх.” (Лк. 2, 9) Верніку сапраўды цяжка звыкнуцца з цудам Хрыстовага Нараджэння. Таму што ў гэтай падзеі здзейснілася яднанне неба і зямлі. У гэтай падзеі Бог зышоў на зямлю, каб чалавек мог узысці на неба. Там, дзе паміж […]
Віншуем Папу Францішка з 87-мі народзінамі і яго ўнікальным служэннем Царкве
НА МНОГІЯ ЛЕТЫ – AD MULTOS ANNOS PROSPEROS! +Віншуем Яго Святасць Папу Францішка з 87-мі народзінамі. =Францішак (да абрання – Хорхэ Марыа Бергольё) — Папа Рымскі з 13 сакавіка 2013 года. =Першы ў гісторыі папа з Новага Свету і першы за больш за 1200 гадоў папа не з Еўропы. Першы папа-езуіт. Першы папа-манах з часоў […]
4-ты дзень на шляху да Божага Нараджэння з Акафістам Найсвяцейшай Багародзіцы, Частка II
4-ты дзень на шляху да Божага Нараджэння з АКАФІСТАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ, Частка II =ДЗЕНЬ IV (17 снежня) – Ікас 4Пастухі пачулі галасы анёлаў, якія славілі прыйсьце Хрыста ў целе, і пабеглі да Яго, як да Пастыра; убачыўшы, як Ён, быццам беззаганнае Ягнё, спачываў на руках Марыі, уславілі Яе, клічучы: Радуйся, Маці Ягняці і Пастыра! Радуйся, […]