Ўсходніх Цэркваў. У лютым 2003 г. падчас візіту каталіцкіх ярархаў Беларусі ad limina Apostolorum …

Ўсходніх Цэркваў. У лютым 2003 г. падчас візіту каталіцкіх ярархаў Беларусі ad limina Apostolorum Папа Ян Павел II падарыў Архімандрыту Сяргею (Гаеку) біскупскі крыж, а ў 2004 г. Першаярарх УГКЦ кардынал Любамір (Гузар) дараваў яму грамату на права нашэньня панагіі і даў літургічны прывілей на бласлаўленьне вернікаў дыкірыем і трыкірыем.

Архімандрыт Сяргей Гаек прадстаўляе БГКЦ на штогадовых сустрэчах усходніх каталіцкіх ярархаў Еўропы.

30 сакавіка 2023 г. Рымскі Архірэй Сьвяты Айцец Францішак стварыў новую структуру для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначыў Архімандрыта Сяргея (Гаека) Апостальскім Адміністратарам.