Сёньня, 8 лютага 2024 г., Апостальскаму Адміністратару грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыту СЯР…

Сёньня, 8 лютага 2024 г., Апостальскаму Адміністратару грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыту СЯРГЕЮ (Гаеку) – 75

Выхаванец беларускіх айцоў-марыянаў, ён больш за тры дзесяцігоддзі нясе сваё адданае служэньне Богу, Царкве і беларусам. Шчыра дзякуем і молімся за яго і ягонае шматгадовае служэньне!

Хай Усемагутны, Добры і Міласэрны Госпад дае яму здароўе, бласлаўляе, падтрымлівае, умацоўвае і скіроўвае на няпростым шляху служэньня нашай Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве і беларускаму народу. Многія леты!

Летась мінула 50 гадоў, як Архімандрыт Сяргей (Гаек) склаў вечныя манаскія зарокі ў Ордэне марыянаў. А 23 чэрвеня 2024 г. Апостальскі Адміністратар беларускіх грэка-католікаў адзначыць 50-гадовы юбілей свайго сьвятарскага служэньня.

Апостальскі Адміністратар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) – доктар багаслоўя, доктар Усходніх царкоўных навук, дасьледчык духоўнасьці і літургіі Ўсходніх Цэркваў, а таксама аўтар шматлікіх навуковых публікацыяў па літургіцы, пнеўматалогіі, еўхарысталогіі, марыялогіі, кірыла-мятодаўскай традыцыі і экуменічных стасунках Цэркваў на славянскім Усходзе. Валодае і свабодна размаўляе на многіх мовах.

Айцец Сяргей (сьвецкае імя – Ян) Гаек нарадзіўся 8 лютага 1949 г. у Польшчы, у Лышкавіцах Лодзкага ваяводзтва.

Напачатку хацеў вывучаць славянскую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, аднак адмовіўся ад гэтай ідэі і ў жніўні 1967 г. уступіў у манастыр айцоў-марыянаў, дзе змог рэалізаваць сваё жаданьне служыць для Ўсходніх Цэркваў. Дзякуючы беларускаму сьвятару-марыяніну Тамашу Падзяву, які меў моцны інтэлектуальны і духоўны ўплыў на яго, стаў актыўна цікавіцца і ангажавацца ў беларускія рэлігійныя справы.

У 1967-1974 гг. навучаўся на багаслоўскім факультэце Каталіцкага ўніверсітэту ў Любліне (КУЛ). Падчас студыяў кантактаваў з беларускім рэлігійным і культурным асяродкам у Лондане, найперш з біскупам-марыянінам Чэславам Сіповічам.

Вечныя манаскія зарокі склаў 15 жніўня1973 г., а сьвятарскія сьвячаньні атрымаў 23 чэрвеня 1974 г. у Гуры Кальварыі каля Варшавы. Як сьвятар нёс пастырскую дапамогу (падпольна) хрысьціянам у Чэхаславакіі і Баўгарыі.

У 1978-1983 гг. ён студыяваў у Папскім Усходнім інстытуце, а ў лістападзе 1983 г. абараніў там доктарскую працу па ўсходняй эклезіялогіі. У 1983-1999 гг. вёў навукова-дыдактычную дзейнасьць і быў выкладчыкам багаслоўя Ўсходніх Цэркваў у Экуменічным інстытуце Каталіцкага ўніверсітэту ў Любліне. З канца 1980-х, паралельна з навуковай дзейнасьцю, нёс пастырскую дапамогу хрысьціянам у Эстоніі, Таджыкістане, Казахстане, Якутыі, Сібіры, Украіне і Беларусі.

З восені 1993 г. айцец Сяргей Гаек – візітатар-дэлегат Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў у справе грэка-католікаў у Беларусі, а ў студзені 1994 г. Папа Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў у Беларусі.

У 1996 г. а. Сяргей Гаек быў узведзены ў сан архімандрыта і атрымаў архімандрыцкую хіратэсію з рук Мітрапаліта Перамышальска-Варшаўскага Яна (Мартыняка). З 1997 г. стаў кансультарам Кангрэгацыі