Жыццё аб’явілася ў целе; яно стала відавочным, каб рэчы, якія можна было ўбачыць толькі сэрцам, адкрыліся таксама вачам, і аздаравілі сэрцы. Бо Слова можна ўбачыць толькі сэрцам, а цела можна бачыць і цялеснымі вачыма. І мы атрымалі магчымасць убачыць Слова: Слова сталася целам, якое мы маглі бачыць, і сэрца было аздароўлена ў нас, каб мы […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
45 гадоў таму ў Лондане памёр беларускі рэлігійны дзеяч і пісьменнік айцец Язэп Гэрмановіч
45 гадоў таму ў Лондане памёр беларускі рэлігійны дзеяч, пісьменнік Вінцук Адважны — айцец Язэп Гэрмановіч (1890—1978)Язэп ГЭРМАНОВІЧ / Joseph HERMANOVIČ (20.02(04.03).1890, в. Гальшаны (сёння Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.) — 26.12.1978, Лондан, Вялікабрытанія) Вучыўся ў гарадской школе ў Ашмянах, а потым — у Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1913 г. і атрымаў святарскія […]
Сын Божы прыняў чалавечую прыроду, каб перамагчы д’ябла і прынесці спакой людзям
Калі настала паўната часу, якую прадвызначыла неспасцігальная веліч Божага намеру, Сын Божы прыняў чалавечую прыроду, каб прымірыць яе са сваім Айцом і перамагчы д’ябла, які яе зняволіў і прынёс смерць. Анёлы радасна абвяшчаюць пры Нараджэнні Госпада: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі» (Лк 2, 14). Анёлы бачаць, як з усіх […]
Нараджэнне Ісуса: Падарожжа пастухоў да Божага Дзіцяці і заклік да духоўнага шляху
#НасустрачРаству. Знайсці Ісуса і ўбачыць Яго“І пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю, і Язэпа, і Дзіця, што было пакладзена ў яслях. А ўбачыўшы, паведамілі пра слова, якое ім было сказана пра Дзіця гэтае.” (Лк. 2, 16-17) Вось мэта падарожжа – пастухоў і нашага: Ісус, Божае Дзіця, Уцелаўлёны Бог, спавіты ў пялёнкі і пакладзены ў яслі – […]
Хрысціянін ведае, дзе шукаць праўдзівае святло сваёй зоркі ў калядны час
Свет можа шукаць мігатлівыя агеньчыкі каляднай рэкламы і бліскучыя ілюзіі спажывецтва. Хрысціянін ведае, дзе шукаць праўдзівае святло сваёй зоркі. Калі ў Рыме праходзілі трыццаць забегаў Гульняў Сонца, калі ў снежні запальваліся вогнішчы радасці з нагоды нараджэння бога Сонца, калі рымскі народ падаў на калені перад ранішнім узыходам сонца, Царква збіралася, каб ушанаваць з’яўленне праўдзівага сонца […]
Святы Айцец Францішак пра годнасць працы і ролю св. Язэпа ў жыцці і смерці чалавека
Бо там, дзе чалавечая праца не асвячаецца Божым Законам і Божым Духам, яна ператвараецца ў сродак заняволення і эксплуатацыі, пазбаўляючы працоўнага чалавека яго годнасці, прычыняючы пакуты і нават нясучы з сабой смерць. На гэта звярнуў увагу Святы Айцец Францішак у сваім казанні на Нараджэнне Хрыстова: «Ісус нараджаецца там, дзе чалавечая годнасць зазнае выпрабаванняў. Ён аб’яўляе […]
Святы Язэп як Настаўнік і Апякун у таямніцы Нараджэння Хрыстовага і хрысціянскім жыцці
#НасустрачРаству. Знайсці святога Язэпа, які адчыняе дзверы“… і знайшлі Марыю, і Язэпа, і Дзіця, што было пакладзена ў яслях.” (Лк. 2, 16) Разам з Багародзіцай у самым сэрцы таямніцы Нараджэння Хрыстовага прысутнічае св. Язэп. Можна меркаваць, што менавіта яго першым, а не Марыю, сустрэлі пастухі, якія прыбеглі да пячоры. Марыя, як і належыць Маці, была, […]
Праўда вырасла з зямлі, а справядлівасць паглядзела з нябёсаў — пра нараджэнне Хрыста
Праўда вырасла з зямлі, а справядлівасць паглядзела з нябёсаўАбудзіся, чалавеча: дзеля Цябе Бог стаў чалавекам. «Прачніся, які спіш, і ўваскрэсні з мёртвых, і Хрыстос асветліць цябе» (Эф 5, 14). Я зноў кажу: «Дзеля цябе Бог стаў чалавекам». Ты памёр бы навекі, калі б Ён не нарадзіўся ў часе. Ты ніколі б не вызваліўся ад грахоўнага […]
Веліч Марыі ў пакоры і святасці праз дасканалае выкананне Божай волі
Веліч Марыі – у яе пакоры; яе святасць — у дасканалым выкананні Божай волі: «Вось я, слуга Госпада. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк. 1, 38), – і ў гэты момант Яна зачала, каб у адпаведны час нарадзіць, стаць Маці Божага Сына. Мы таксама можам стаць у Святым Духу «маці» нашага Госпада, прымаючы Яго […]
Набліжаючыся да ясляў: Марыя як Маці Божая і роля Багародзіцы ў гісторыі збаўлення
#НасустрачРаству. Адшукаць Усячыстую Багародзіцу“… і знайшлі Марыю і Язэпа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіця. … А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім.” (Лк. 2, 16-17.19). Набліжаючыся разам з пастушкамі да ясляў, і мы знаходзім тут перш за ўсё Багародзіцу, […]