Няхай баявыя выхады заўжды будуць удалымі! Цёмных вам начэй і ціхіх сцежак.Галоўнае, заўсёды вяртайцеся жывымі.Ганарымся вамі!З Днём ваеннай выведкі Украіны! Разам да перамогі! Жыве Беларусь! Слава Украіне! #віншаванне
Полк імя Кастуся Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Каліновец Аляксей «Чылі» Рубанаў расказаў пра вынаходствы і баявыя дроны
Вынаходнік з Палка Каліноўскага: «У гэтай вайне перамагаюць галавой» У гасцях у ўкраінскага блогера Аляксандра БалаганОFF пабываў каліновец Аляксей «Чылі» Рубанаў, які патлумачыў, чаму ён адмовіўся прадаць арабскім шэйхам вынікі сваіх вынаходстваў, распавёў, чым займаўся ў Чылі, растлумачыў, як цяпер вучыць розуму баявыя дроны і пацвердзіў, што адной сілы думкі хопіць, каб прымусіць электрычную лямпачку […]
Каліноўцы прайшлі тактычныя вучэнні, набліжаныя да баявых
Камандаванне ЗСУ: ” Беларусы, малайцы!” Каліноўцы на тактычных вучэннях, набліжаных да баявых. Задача вучэбная, але кулі сапраўдныя! ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:@BelarusAndUkraineBot #фронт
Полк Каліноўскага заклікае беларусаў далучацца да дзеянняў дзеля вызвалення Беларусі
Знайдзі сваё месца на шляху вызвалення Беларусі Пачатак контрнаступа ўкраінскіх войскаў на фронце прывёў у дзеянне механізм зваротнага адліку і па сітуацыі ў Беларусі. Разгром рашыстаў ва Украіне з’яўляецца неабходнай умовай у вырашэнні задачы вызвалення Беларусі ад рэжыму ўнутранай акупацыі. Пуцінскі рэйх павінен аслабнуць настолькі, каб у яго не было магчымасці аказваць дапамогу слабеючаму беларускаму […]
Камандаванне Палка Каліноўскага адказвае на вострыя пытанні
#навіны Навіны: камандаванне адказвае на вострыя пытанні Навіны з фронту ад камандзіра батальёна “Волат”, Дзень памяці абаронцаў Украіны, дапамога сем’ям беларусаў-добраахвотнікаў, затрыманне злачынцы, адказы на вострыя пытанні ад намесніка камандзіра Палка, парады рэкрутам ад кіраўніка Мабілізацыйнага Цэнтра Глядзець на YouTube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА:@BelarusAndUkraineBot Кантакты для СМІ і іншых асоб:@PressBelWar – тэлеграм-канал @BelarusAndUkraineBot – чат-бот Валанцёры:@belbatv […]
Каліноўцы віншуюць беларусаў з Днём беларускага пісьменства
#віншаванне “Бо мы – сапраўднай крыві”: каліноўцы віншуюць беларусаў з Днём беларускага пісьменства Полк Кастуся Каліноўскага адзначае Дзень беларускага пісьменства і жадае ўсім суайчыннікам, каб радкі верша Уладзіміра Караткевіча абудзілі ў сэрцах прагу да волі і жаданне змагацца за яе. Жыве Беларусь!
Полк Кастуся Каліноўскага падзякаваў за збор сродкаў на аўтамабіль Mazda
#падзякі_пост Полк Кастуся Каліноўскага шчыра ўдзячны: Сяргею Пелясе і ўсім, хто прыяднаўся да збору сродкаў на набыццё яшчэ аднаго сталёвага каня для нашых ваяроў: аўтамабіля Mazda. Неўзабаве гэты надзейны і трывалы пікап пачне працаваць на фронце.Кампаніі Аддінол Україна Одеса, якая ўвесь час аказвае падтрымку каліноўцам, і на гэты раз перадала 200 літраў аўтамабільнага алею. Жыве […]
Полк Каліноўскага працягвае набор аўтамеханікаў
#набор_аўтамеханікаў Працягваецца набор аўтамеханікаў для патрэб Палка Каліноўскага. Аўтамеханік – адна з самых паважаных і патрэбных прафесій на фронце Мы чакаем вас у Палку, калі вы: можаце правесці агляд і дыягностыку аўтамабіля; умееце вызначыць прычыну няспраўнасці аўтамабіля; здольныя ліквідаваць непаладкі ў агрэгатах і вузлах і правесці рамонт рознай ступені складанасці; арыентуецеся ў розных відах гаруча-змазачных […]
Добраахвотнікі Палка Каліноўскага Вераніка і Аляксей зарэгістравалі шлюб ва Украіне
#віншаванне Вы зрабілі гэта! Віншуем!!! Добраахвотнікі Палка Каліноўскага Вераніка «Сон» і Аляксей «Вуж» павянчаліся ў Кіеве ў першы месяц поўнамаштабнай вайны. Учора Ніка і Лёша афіцыйна зарэгістравалі свой шлюб ва Украіне.Сябры, прыміце самыя шчырыя віншаванні! Мы вас любім і будзем любіць заўсёды – нават калі вы назавяце сваіх будучых дзяцей Байрактарам і Джавелінай!))
Чабор кожны панядзелак расказвае навіны Палка і адказвае на пытанні
Кожны панядзелак у 9.00 Чабор расказвае навіны Палка за мінулы тыдзень i адказвае на вашы пытанні Калі вы хочаце пачуць пра тое, што вас цікавіць, у наступным выпуску, дашліце пытанні нам у тэлеграм: @pressbelwar альбо напішыце іх у каментарах да гэтага паста