#набор_аўтамеханікаўПрацягваецца набор аўтамеханікаў для патрэб Палка Каліноўскага.Аўтамеханік – адн…

#набор_аўтамеханікаў

Працягваецца набор аўтамеханікаў для патрэб Палка Каліноўскага.

Аўтамеханік – адна з самых паважаных і патрэбных прафесій на фронце

Мы чакаем вас у Палку, калі вы:
можаце правесці агляд і дыягностыку аўтамабіля;
умееце вызначыць прычыну няспраўнасці аўтамабіля;
здольныя ліквідаваць непаладкі ў агрэгатах і вузлах і правесці рамонт рознай ступені складанасці;
арыентуецеся ў розных відах гаруча-змазачных матэрыялаў і паліва;
працуеце з рознымі відамі ручных інструментаў і абсталявання;
ведаеце прынцыпы працы аўтамабіляў розных марак і мадэляў;
умееце кіраваць аўтамабілем.

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак.

Аўтамабіль на фронце – гэта больш, чым сродак перасоўвання. Гэта жыццё і здароўе байцоў, гэта поспех ваенных аперацый, гэта мабільнасць у рашэнні няпростых задач.
Чакаем у шэрагах Палка!

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot з пазнакай #AUTO