Знайдзі сваё месца на шляху вызвалення Беларусі Пачатак контрнаступа ўкраінскіх войскаў на фронце пр…

Знайдзі сваё месца на шляху вызвалення Беларусі

Пачатак контрнаступа ўкраінскіх войскаў на фронце прывёў у дзеянне механізм зваротнага адліку і па сітуацыі ў Беларусі. Разгром рашыстаў ва Украіне з’яўляецца неабходнай умовай у вырашэнні задачы вызвалення Беларусі ад рэжыму ўнутранай акупацыі. Пуцінскі рэйх павінен аслабнуць настолькі, каб у яго не было магчымасці аказваць дапамогу слабеючаму беларускаму дыктатару.

Наш Полк таксама ўносіць свой уклад у развіццё сітуацыі на Паўднёва-Усходзе Украіны.
Паколькі пытанне вызвалення Беларусі з’яўляецца нашай стратэгічнай задачай, нашы магчымасці ў Беларусі неабходна ўзмацняць менавіта цяпер.

Полк Кастуся Каліноўскага звяртаецца да беларусаў, якія гатовыя да дзеянняў, што набліжаюць перамогу.

Для сувязі з намі пры падтрымцы кіберпартызан створаны бяспечныя ананімныя боты:

БОТ для ўступлення ў СІЛАВЫ РЭЗЕРВ: @pkk_reserve_bot
БОТ для кантролю ПЕРАМЯШЧЭННЕ АКУПАНТАЎ: @occupant_info_bot

Час вызвалення мы набліжаем разам з украінцамі, але нашу нацыянальную праблему не вырашыць ніхто, акрамя нас саміх.

Таксама нагадваем, што калі вы жадаеце далучыцца менавіта да Палка, гэта можна зрабіць толькі праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot

Разам да перамогі!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!