Вынаходнік з Палка Каліноўскага: «У гэтай вайне перамагаюць галавой»
У гасцях у ўкраінскага блогера Аляксандра БалаганОFF пабываў каліновец Аляксей «Чылі» Рубанаў, які патлумачыў, чаму ён адмовіўся прадаць арабскім шэйхам вынікі сваіх вынаходстваў, распавёў, чым займаўся ў Чылі, растлумачыў, як цяпер вучыць розуму баявыя дроны і пацвердзіў, што адной сілы думкі хопіць, каб прымусіць электрычную лямпачку запаліцца.